Сяргей Шайгу
расейскі палітычны і вайсковы дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сярге́й Кужуге́тавіч Шайгу́ (па-расейску: Сергей Кужугетович Шойгу; нар. 21 траўня 1955 году, Чадан, Тува, СССР) — расейскі дзяржаўны і палітычны дзяяч,
Старшыня дзяржаўнай рады РСФСР і Расеі па справах грамадзянскае абароны, надзвычайнага становішча й выпраўленьня вынікаў стыхійных бедзстваў (1991—1994), міністар па надзвычайных становішчах (1991—2012), кіраўнік Маскоўскае вобласьці (2012). Кіраўнік міжабласное партыі «Адзінства» (1999—2001), адзін са старшыняў партыі «Адзіная Расея» (2001—2002, разам зь Юрыем Лужковым і Мінцімерам Шайміевым. Кіраўнік Расейскае краязнаўчае грамады (з 2009). Міністар абароны Расеі (2012—2024). Зь 2024 году ўзначальвае Раду бясьпекі Расеі. Генэрал (2003). Герой Расейскай Фэдэрацыі (1999).
З чэрвеня 2024 году знаходзіцца ў вышуку Міжнароднага крымінальнага суду.
Remove ads
Паходжаньне
Нарадзіўся 21 траўня 1955 году ў невялікім мястэчку Чадан (Тува) у сям’і савецкага рэдактара раённае газэты Кужугета Серэевіча Шайгу й Аляксандры Якаўлеўны Шайгу (раней Кудраўцава)[4].
Вучоба

Ад 1972 па 1977 год вучыўся ў месьце Краснаярск. У Інстытуце й атрымаў кваліфікацыю будаўніка[5].
Службовая дзейнасьць
Пасьля заканчэньня вучобы пачаў рабіць на наступных пасадах:
- 1977—1978 гг. — майстар трэсту «Прамхімбуд», м. Краснаярск.
- 1978—1979 гг. — майстар, начальнік участка трэсту «Тувінбуд», м. Кызыл.
- 1979—1984 гг. — старэйшы прараб, галоўны інжэнэр, начальнік будаўнічай управы СУ-36 трэсту «Ачынскалюмінбуд», м. Ачынск.
- 1984—1985 гг. — намесьнік галавы трэстe «Саяналюмінбуд», м. Саянагорск.
- 1985—1986 гг. — галава трэсту «Саянцяжсбуд», г. Абакан.
- 1986—1988 гг. — галава трэсту «Абаканвагонбуд», г. Абакан.
- 1988—1989 гг. — другі пісар Абаканского мескае ўправы КПСС, м. Абакан.
- 1989—1990 гг. — наглядчык Краснаярскай абласной управы КПСС, м. Краснаярск.
- 1990—1991 гг. — намесьнік старшыні дзяржаўнае рады РСФСР па чарцяжу й будове, м. Масква.
- 1991 г. — старшыня Расейскага аддзела ратаўнікоў, м. Масква.
- 1991 г. — старшыня дзяржаўнае рады РСФСР па надзвычайным становішчы, м. Масква.
- 1991—1994 гг. — Старшыня дзяржаўнае рады Расеі па справах грамадзянскае абароны, надзвычайнага становішча й выпраўленьня вынікаў стыхійных бедзстваў.
- 1992 г. — назіраў за спробамі Расеі раздушыць Ічкерыю пад выглядам барацьбы з сутычкамі паміж асецінамі й інгушамі[7].
- 1994—2012 гг. — міністар Расеі па справах грамадзянскае абароны, надзвычайнага становішча й выпраўленьня вынікаў стыхійных бедзстваў, адначасова з 10 студзеня 2000 г. па 7 траўня 2000 г. — намесьнік старшыні ўраду Расеі.
- 1996 год — сачыў за парадкам пад час выбараў Барыса Ельцына[8].
- З 1996 г. — сябра Рады бясьпекі Расеі.
- 2000 — узначаліў грамаду «Адзінства», якую стварылі для падтрымкі Ўладзімера Пуціна[9].
- 11 траўня 2012 году нечакана для ўсіх прызначаны на пасаду галавы Маскоўскае вобласьці[10].
- 6 лістапада 2012 году нечакана прызначаны міністрам абароны Расеі[11].
20 кастрычніка 2021 году ў Маскве падпісаў зь міністрам абароны Беларусі Віктарам Хрэніным дакумэнт аб працягу на 25 гадоў тэрміну дзеяньня Пагадненьняў аб разьмяшчэньні ў Беларусі 43-га вузла сувязі Вайскова-марскога флёту Расеі «Вялейка» і радыёлякацыйнай станцыі «Баранавічы» (Азярэчча, Клецкі раён)[12]. 25 траўня 2023 году ў Менску падпісаў з Хрэніным дакумэнты аб вызначэньні парадку ўтрыманьня расейскай ядзернай зброі ў сховішчы на тэрыторыі Беларусі[13].
- 12 траўня 2024 году прызначаны сакратаром Рады бясьпекі Расеі.
Remove ads
Міжнародны вышук за злачынствы ва Ўкраіне
22 ліпеня 2014 году Галоўная сьледчая ўправа МУС Украіны пачала сьледзтва па падазрэньні С. Шайгу ў падтрымцы вайны ва Ўкраіне[14]. Гэта была «помста» за ўдзел у захопе Крыму[15][16].
25 чэрвеня 2024 году Другая палата папярэдняй вытворчасьці Міжнароднага крымінальнага суду (Нідэрлянды), удзел у якім бралі 124 дзяржавы, выдала загад на арышт Сяргея Шайгу і начальніка Генштабу Ўзброеных сілаў Расеі Валерыя Герасімава. Судьдзі палічылі абодвух падазраванымі ў такіх ваенных злачынствах, як нанясеньне ўдараў па цывільных пабудовах і прычыненьне празьмернай выпадковай шкоды цывільнаму насельніцтву шляхам аддачы загаду аб учыненьні злачынстваў і празь няздольнасьць ажыцьцяўляць належнае кіраваньне войскамі пад іх камандаваньнем. У прыватнасьці ў паведамленьні МКС выказвалася меркаваньне, «што двое падазраваных нясуць адказнасьць за ракетныя ўдары, нанесеныя расейскімі ўзброенымі сіламі па ўкраінскай электраэнэргетычнай інфраструктуры прынамсі зь 10 кастрычніка 2022 году па 9 сакавіка 2023 году. Цягам гэтага часу вялікая колькасьць удараў па шматлікіх электрастанцыях і падстанцыях была нанесена расейскімі ўзброенымі сіламі ў многіх мясьцінах Украіны»[17][18].
Remove ads
Сям’я
- Бацька — Кужугет Серэвіч Шайгу (1921—2010)[19] (правільна на тувінскай мове — Кужугет Шойгу Серее оглу) савецкі дзяяч Тувы.
- Маці — Аляксандра Якаўлеўна Шайгу (Кудраўцава; 1924—2011). Паходзіць з Расеі, Ардоўская вобласьць, вёска Якаўлева. Савецкая дзяячка Тувы[20][21].
- Жонка — Ірына Аляксандраўна Шайгу (раней Анціпіна), робіць начальніцай у прыватным прадпрыемстве, якое мае даход ад замоваў зь міністэрства, дзе кіраваў яе муж — С. Шайгу[22].
- Дзьве дачкі:
- Старэйшая сястра — Ларыса Кужугетаўна Шайгу, пасол Дзяржаўнае Думы Расеі[24].
- Малодшая сястра — Ірына Кужугетаўна Захарава (нар. 1960) — лекар[24].
- Зяць — Аляксей Юр’евіч Захараў (нар. 1971), муж дачкі Юліі, пракурор Маскоўскае вобласьці[25].
Слава
- Імем Шайгу названа вуліца ў Піхемскам раёне Тувы[26].
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads