Вялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)
энцыкляпэдыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Вялікае Княства Літоўскае» — фундамэнтальная трохтомная энцыкляпэдыя на беларускай мове, прысьвечаная гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага.
Remove ads
У стварэньні даведніка ўдзельнічалі навукоўцы Інстытуту гісторыі і Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Акадэміі навук Беларусі, а таксама ўсіх беларускіх ВНУ.[1] Апрача беларускіх аўтараў, для энцыкляпэдыі пісалі свае артыкулы летувіскія, польскія, расейскія і ўкраінскія навукоўцы.[2]
У альфабэтных энцыкляпэдычных артыкулах зьмяшчаецца інфармацыя пра найбольш значныя гістарычныя і міжнародныя зьявы, якія паўплывалі на становішча Вялікага Княства Літоўскага, а таксама прававыя акты, цэнтральныя і мясцовыя органы ўлады. Вялікая ўвага ў энцыкляпэдыі надаецца дзяржаўным, рэлігійным і культурным дзеячам, а таксама прадстаўнікам княжацкіх і шляхецкіх родаў, шырока асьвятляецца грашовая і фінансавая палітыка. Значная частка артыкулаў прысьвячаецца помнікам архітэктуры, а таксама найбольш значным друкаваным і рукапісным кнігам, пэрыядычным выданьням. У энцыкляпэдыі таксама зьмяшчаюцца біяграфіі навукоўцаў ХІХ—ХХ стагодзьдзяў, якія зрабілі найбольш важкі ўнёсак у дасьледаваньне гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага.
Выданьне мае шмат ілюстрацыяў — каляровых і чорна‑белых фатаздымкаў, малюнкаў, мапаў і плянаў.[3]
Remove ads
Бібліяграфія
- Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4 (другое выданьне 2007 году — ISBN 978-985-11-0393-1)
- Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0 (другое выданьне 2007 году — ISBN 978-985-11-0394-8)
- Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — 690 с.: іл. ISBN 978-985-11-0487-7 (файл)
Remove ads
Ацэнкі
Беларускі гісторык Аляксандар Краўцэвіч станоўча ацэньвае факт зьяўленьня энцыкляпэдыі і характарызуе яе як «вялікі прарыў у дасьледаваньні Вялікага Княства Літоўскага, дзяржавы, якая стварыла беларускі народ». У той жа час дасьледнік крытыкуе пэўныя моманты: падачу пачатковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага згодна з г. зв. «канцэпцыяй Вячаслава Насевіча» (скарэктаванай вэрсіяй летувіскай гістарыяграфіі, якая ня мае дастатковага абгрунтаваньня ў гістарычных крыніцах), занадта нэўтральныя артыкулы пра адназначна нэгатыўных постацяў у беларускай гісторыі (гэтак, артыкул пра А. Суворава даручылі напісаць ягонай заўзятай прыхільніцы, эмігрантцы з Расеі, якая ня мае навуковай ступені), а таксама пэўныя факталягічныя недакладнасьці.[4]
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads