Аляксандар Краўцэвіч
беларускі гісторык, археоляг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандар Канстантынавіч Краўцэвіч (нар. 13 верасьня 1958, вёска Лупачы Мастоўскага раёну) — беларускі гісторык і археоляг. Доктар гістарычных навук (1998), прафэсар. Ляўрэат Прэміі імя Францішка Багушэвіча (2013)[1].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў БДУ (1981). У 1981—1984 роках навучаўся ў асьпірантуры Інстытуту археалёгіі АН СССР. У 1985—1987 роках працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам аддзелу археалёгіі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. У 1987—1990 роках — у Беларускім Рэстаўрацыйна-праектным інстытуце (начальнік аддзелу архітэктурна-археалягічных дасьледаваньняў). У 1988 року абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14—17 стст. (планіроўка, культурны слой)» (кіраўнік акадэмік Барыс Рыбакоў). У 1991—1993 роках займаў пасаду загадніка аддзелу археалёгіі ў архітэктурна-рэстаўрацыйным каапэратыве «Арк», далей — на пасадзе намесьніка Старшыні Дзяржаўнай інспэкцыі аховы гістарычна-культурнай спадчыны (1993), першага прарэктара Гарадзенскага дзяржунівэрсытэту (1994—1995).
У сакавіку 1995 року з прычыны зьмены палітычнай сытуацыі ў Беларусі пакінуў пасаду прарэктара і паступіў у дактарантуру БДУ (1995—1998). У лютым 1996 — траўні 1997 року праходзіў навуковае стажаваньне ў Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве (кіраўнік — прафэсар Ежы Выразумскі). 4 сьнежня 1998 року ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму «Вялікае Княства Літоўскае ў другой палове 13 — пачатку 14 ст.: генезіс дзяржавы па пісьмовых і археалагічных крыніцах». У 2001 року абраны Старшынём выканкаму Рады Беларускага Гістарычнага Таварыства, таго ж року — прафэсар Вышэйшай эканамічнай школы ў Беластоку[2]. Ад лютага 2005 року сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
У 2009 року ўвайшоў у грамадзкі арганізацыйны камітэт «Міленіюм Літвы». У звароце арганізацыйнага камітэту паведамлялася, што назва Літва датычыцца старажытнай тэрыторыі Беларусі, а цяперашнія беларусы да пачатку XX стагодзьдзя называлі сябе ліцьвінамі[3].
У час пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня 25 кастрычніка 2020 року затрымліваўся супрацоўнікамі сілавых структураў рэжыму Лукашэнкі. Па трох днях затрыманьня 28 кастрычніка атрымаў 270 рублёў штрафу[4].
Remove ads
Узнагароды і прэміі
- 2013 — Прэмія імя Францішка Багушэвіча (за кнігу «Гедымін (1316—1341). Каралеўства Літвы і Русі»).
- 2019 — Мэдаль 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[5].
Навуковая дзейнасьць
Дасьледуе беларускае Сярэднявечча, палітычную гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. Ад 1998 року рэдагуе выданьне ў Горадні навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса «Гістарычны Альманах». Ад чэрвеня 2015 року вядзе цыкль перадач «Загадкі Беларускай гісторыі» на тэлеканале Белсат.
Распрацаваў канцэпцыю ўтварэньня Вялікага Княства Літоўскага як балцка-славянскай дзяржавы. Прыйшоў да наступных асноўных высноваў (2000)[6]:
- ВКЛ узьнікла ў сярэдзіне XIII ст. у балцка-славянскай кантактавай зоне (басэйн Верхняга і Сярэдняга Нёмана — харонім «Літва»).
- Штуршком да пачатку працэсу дзяржаваўтварэньня стала вонкавая пагроза з боку Залатой Арды і Тэўтонскага ордэна.
- Існаваньне раньнефэўдальнага балцкага дзяржаўнага ўтварэньня (зьвяза або канфэдэрацыі) — папярэдніка ВКЛ — нельга лічыць даведзеным, яно, з усяго відаць, міт.
- Пачаткам ВКЛ стаў утвораны каля 1248 году зьвяз усходнеславянскага гораду Наваградку з балцкім нобілем Міндоўгам.
- ВКЛ з самага пачатку было біэтнічнай балцка-ўсходнеславянскай дзяржавай з дамінаваньнем усходнеславянскага элемэнту.
Аўтар працаў пра матэрыяльную культуру местаў, мястэчак і замкаў Панямоньня XIV—XVIII стагодзьдзяў, палітычную гісторыю Вялікага Княства Літоўскага XIII—XVI стагодзьдзяў, этнічныя працэсы на Беларусі ад Сярэднявечча да найноўшага часу[2].
Асноўныя працы
- Майстар наш продак. — Менск: Народная асвета, 1990. — 88 с.
- Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14—18 стст.: Планіроўка, культурны слой. — Менск: Навука і тэхніка, 1991. — 171 с.
- Краўцэвіч А. К., Якшук Г. М. Стары Мір. — Менск: Навука і тэхніка, 1993. — 85 с.
- Гродзенскі замак. — Менск: Юнацтва, 1993.
- Тэўтонскі ордэн (Ад Ерусаліма да Грунвальда). — Менск: «Навука і тэхніка», 1993.
- Здановіч Н. І., Краўцэвіч А. К., Трусаў А. А. Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка. — Менск: Навука і тэхніка, 1994. — 152 с.
- Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага / Рэд. Георгі Штыхаў. — Менск: Беларуская навука, 1998. — 208 с. ISBN 985-08-0249-9.
- Вялікі князь Вітаўт. — Менск: Юнацтва, 1998. — 48 с.
- Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. 2-е выданне. — Жэшаў, 2000. — 238 с.
- Замкі Гедыміна пры заходняй мяжы Літвы // Castrum, urbis et bellum / Рэд. Генадзь Семянчук, Андрэй Мяцельскі. — Баранавічы, 2002. — 422 с. ISBN 985-6676-13-4.
- Powstanie Wielkiego Księstwa Litewskiego. — Białystok: Wydawnictwo Wyższej Szkoły Ekonomicznej w Białymstoku, 2003. — 191 s.
- Тэрміны «Літва» і «Летува» ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі // Гістарычны Альманах. Том 9, 2004.
- Міндаўг: Пачатак вялікага гаспадарства. — Менск: «Мастацкая Літаратура», 2005.
- Рыцары і дойліды Гародні. — Гародня — Wrocław, 2009. ISBN 978-83-61617-97-6.
- Гістарычная Літва і этнагенез беларусаў // Наша Слова. № 11 (902), 2009.
- Ад пачатку гаспадарства да каралеўства Літвы і Русі (1248—1341 гг.). — Гародня: Гарадзенская бібліятэка, 2013. — 186 с. ISBN 978-83-7893-132-4.
- Hiedymin (1316—1341). Kingdom of Lithuania and Ruthenia: нарыс / Пераклад на англійскую мову Андрэя Бурсава; пад агульнай рэдакцыяй Міхася Скоблы; мастак Ігар Гардзіёнак. — Менск: Татарнікава С. Ю., 2012. — 152 с.: іл. — (Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх = The Lives of the Great Dukes of Lithuania). ISBN 978-985-90263-1-7.
- Краіна пагранічча: Выбраныя творы. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 518 с. ISBN 978-5-00076-014-7
- Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага (1248—1377 гг.) / Навуковы рэдактар Валянцін Голубеў. — Уроцлаў, 2015. — 304 с. — («Гарадзенская Бібліятэка»). ISBN 978-83-7893-121-8.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads