Вялікая ціхаакіянская сьмецьцевая пляма

скопішча марскога сьмецьця ў цэнтры паўночнай часткі Ціхага акіяну From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялікая ціхаакіянская сьмецьцевая пляма
Remove ads

Вялі́кая ціхаакія́нская сьме́цьцевая пля́ма (Ціхаакіянскі сьмецьцевы вір, Сьмецьцевая пляма ў Паўно́чным Ці́хім акія́не) — акіянская сьмецьцевая пляма ў паўночнай частцы Ціхага акіяну.

Хуткія факты Дата заснаваньня / стварэньня, Знаходзіцца на беразе ...

Знаходзіцца паміж 135° і 155° заходняй даўгаты ды 35° і 42° паўночнай шыраты. Сабранае тут сьмецьце трапіла з краінаў Ціхаакіянскага кальца(d) (Азія, Паўднёвая і Паўночная Амэрыка). Пляма складаецца з «усходняй» часткі — ад Каліфорніі да Гаваяў — і «заходняй» — ад Гаваяў да Японіі. Гэта ня цэльныя кавалкі плывучых астравоў сьмецьця, а раскіданыя на вялікай плошчы аскепкі, якія з гэтай прычыны цяжка заўважыць са спадарожніка альбо нават плыўцам ці нырцам, якія трапляюць у гэтую зону. Большую частку плямы складаюць мікраскапічныя часьцінкі памерам меней за пазногаць — так званы мікраплястык, які плавае ў верхнім слоі вады. Паводле ацэнкі адмыслоўцаў з The Ocean Cleanup, плошча плямы складае 1,6 млн км² (2018) і пастаянна павялічваецца: з 1945 року ейная плошча павялічвалася ў 10 разоў кожнае дзесяцігодзьдзе. Падобныя плямы існуюць і ў Атлянтычным ды Індыйскім акіянах, што пагражае марской экалёгіі і біяразнастайнасьці.

Remove ads

Мінуўшчына

Thumb
Вялікая ціхаакіянская сьмецьцевая пляма ў 2017 року

У 1997 годзе амэрыканскі яхцмэн Чарльз Мур натрапіў на Вялікую плястыкавую юшку на поўначы Ціхага акіяну. Цягам тыдня яму сустракалася багата плястыкавых пляшак, зубных шчотак і пакетаў. Праз 2 гады капітан Мур вярнуўся ў тыя мясьціны, дзе заўважыў суцэльную плястыкавую юшку на глыбіні 10 м. У плястыкавым віры сабралося да 100 000 плястыкавых прадметаў на 1 кв.км. Яго плошча перавысіла плошчу ЗША, а вага дасягнула 120 млн тонаў[1].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads