Вялікая сынагога (Ашмяны)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялікая сынагога (Ашмяны)
Remove ads

Вялікая сынагога[a] — помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагодзьдзяў у Ашмянах. Знаходзіцца ў цэнтры места, на Школьным двары каля гістарычнага Рынку[b]. Твор архітэктуры эклектыкі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Вялікая сынагога
Thumb
Вялікая сынагога
КраінаБеларусь
МестаАшмяны
Каардынаты54°25′30″ пн. ш. 25°56′02″ у. д.
Канфэсіяюдаізм
Вялікая сынагога на мапе Беларусі
Thumb
Вялікая сынагога
Вялікая сынагога
Вялікая сынагога на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Сынагога, 1930-я гг.

Час будаваньня мураванай Вялікай сынагогі ў Ашмянах няпэўны: гэта канец XIX — пачатак XX стагодзьдзяў[1]. На пляне места за 1898 год у цэнтры адзначаецца дзьве мураваныя сынагогі. У некаторых крыніцах будаваньне Вялікай сынагогі датуецца 1912 годам.

У Другую сусьветную вайну нацысты стварылі ў сынагозе і прылеглых вуліцах гета, у якім знаходзіліся больш за 4 тысячы вязьняў. Па вайне савецкія ўлады зрабілі ў будынку былой сынагогі склад прадукцыі спажывецкай каапэрацыі. У 2012 годзе будынак перайшоў на балянс краязнаўчага музэю.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры эклектыкі зь перавагай нэаклясыцызму. Фасады аздабляюцца сьціплымі лапаткамі і шматпрофільным цагляным карнізам пад дахам пабудовы. Прастакутны аб’ём цэнтральнага памяшканьня (рытуальнай залі) перакрываецца 4-схільнай дахам. Гэта адлюстроўвае ўвасабленьне стылізаванага і пераасэнсаванага вобразу жытла, каўчэга. З прычыны значных памераў і канструкцыйных патрэбаў дах мае 3-прыступкавую будову, абумоўленую 2-яруснай канструкцыяй кроквеннай сыстэмы. Будынак мае сьціплую дэкаратыўную і плястычную аздобу: пілястры, гарызантальныя паяскі і карнізы, аркавыя і паўаркавыя завяршэньні праёмаў[2].

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Заўвагі

  1. таксама Галоўная сынагога
  2. Цяпершні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 122Б

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads