Вялікая сынагога (Друя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялі́кая сынаго́га[a] — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Друі. Знаходзілася ў цэнтры мястэчка. Твор архітэктуры барока.
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Вялікая сынагога | |
Вялікая сынагога | |
| Краіна | Беларусь |
| Мястэчка | Друя |
| Каардынаты | 55°47′27.2″ пн. ш. 27°27′48.2″ у. д. |
| Канфэсія | юдаізм |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Першае згадваньне | XVII ст. |
| Дата заснаваньня | XVII стагодзьдзе |
| Дата скасаваньня | 1943—1946 |
| Статус | зьнішчаная |
Вялікая сынагога на мапе Беларусі Вялікая сынагога | |
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Галоўную сынагогу ў Друі збудавалі па зьяўленьні ў месьце габрэяў у другой палове XVІІ ст. калі мясцовыя юдэі атрымалі ад уладальнікаў мястэчку прывілей, які выдаваў дазвол на будаваньне мураванай або драўлянай сынагогі.
Найноўшы час
У Другую сусьветную вайну будынак сынагогі моцна пацярпеў з-за пажару, па вайне яго цалкам зьнішчылі.
Архітэктура
Помнік архітэктуры барока. Гэта быў прастакутны аб’ём з выступаючай прастакутнай апсыдай (Арон ха-кадэш), дзе захоўваліся скруткі Торы, упрыгожаны пілястрамі тасканскага ордэру на кутах і ў міжваконьнях. Тоўстыя сьцены праразаліся высокімі аркавымі і фігурнымі вокнамі, паглыбленымі ў нішах. Завершанасьць будынку надаваў высокі 4-схільны дах. Па чутках, у сынагозе пад бімай знаходзіўся таемны падземны ход, які вёў за раку.
Remove ads
Галерэя
- Гістарычныя здымкі
- паміж 1919-39 г.
- 1931 г.
- Я. Булгак, 1939 г.
- Я. Булгак, 1939 г.
Заўвагі
- таксама Гало́ўная сынагога
Літаратура
- Локотко А. И. Архитектура европейских синагог. — Мн.: Ураджай, 2002. — 156 с. ISBN 985-04-0547-3.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
