Вялікая сынагога (Столін)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялікая сынагога — помнік архітэктуры канца XVIII стагодзьдзя ў Століне. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[a]. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Вялікая сынагога | |
![]() Вялікая сынагога | |
Краіна | Беларусь |
Места | Столін |
Каардынаты | 51°53′13.14″ пн. ш. 26°50′31.83″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барока |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Вялікая сынагога на мапе Беларусі ![]() ![]() Вялікая сынагога | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную Вялікую сыногогу ў Століне збудавалі ў 1792 годзе. Будынак пацярпеў да пажару 1827 году, па чым яго аднавілі.
У час Другой сусьветнай вайне нацысты зьнішчылі жыдоўскую грамаду места.
Архітэктура
Помнік архітэктуры пераходнага пэрыяду ад барока да клясыцызму. Будынак у пляне набліжаецца да квадрата з скошанымі з паўночна-заходняга боку кутамі. Кампактавы аб’ём накрываўся вальмавым дахам зь невялікім трыкутным франтонам над усходняй сьцяной. Фасад падзяляецца на два ярусы гарызантальным пасам і завяршаецца карнізам. Аконныя праёмы ніжэйшага яруса лучковыя, верхняга з паўцыркульным завяршэньнем.
Унутраная прастора падзяляецца на тры нэфы[1] шасьцю круглымі калёнамі, зьвязанымі аркамі. Пры ўваходзе з паўднёва-заходняга боку быў другі ярус дзеля жанчынаў. Сьцены дэкаруюцца ў ніжнім ярусе паўкалёнамі, у верхнім — адзіночнымі пілястрамі, а таксама фрэскамі, якія імітуюць архітэктурную плястыку. З паўднёва-заходняга боку знаходзіцца тры асобныя ўваходы.
Remove ads
Галерэя
- Гістарычныя здымкі
- 1928 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- 1947 г.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads