Вялікі інквізытар (фільм)
фільм 1968 году From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Вялікі інквізытар» (па-ангельску: Witchfinder General) — ангельскі фільм жахаў рэжысэра Майкла Рыўза, выдадзены ў 1968 годзе кампаніяй па раману Рональда Басэта «Witchfinder General». Фільм быў зроблены зь мінімальным бюджэтам ў £100,000 двума кінакампаніямі брытанскай: Tigon British Film Productions і амэрыканскай American International Productions. Гісторыя раману й фільму базуецца на дзейнасьці ангельскага паляўнічага на ведзьмаў XVII стагодзьдзя Мэт’ю Гопкінза, які сьцьвярджаў, што быў прызначаны на пасаду «галоўнага паляўнічага на ведьзмаў» (анг. Witchfinder General) парлямэнтам падчас ангельскай грамадзянскай вайны дзеля выкараненьня магіі й вядзьмарства[1].
Remove ads
Сюжэт
Год 1645 — часы ангельскай грамадзянскай вайны. Мэт’ю Гопкінз (актор Вінсэнт Прайс), апартуніст і паляўнічы на ведзьмаў, карыстаецца парушэньнем грамадзкага парадку й пачынае тэрор на ўсходзе Ангельшчыны. Гопкінз і ягоны памочнік Джон Стэрн (актор Робэрт Расэл), наведваюць вёску за вёскай, жорстка катаючы прызнаных віноўнікаў у вядзьмарстве, за што атрымоўюць неблагую суму грошай.
Рычард Маршал (актор Ян Огілві) ёсьць маладым пурытанінам, які бярэ ўдзел ў рэвалюцыі. Пасьля адной з перастрэлак ён вяртаецца дадому ў Брандстан, графства Сафолк, каб наведаць сваю ўмілаваную Сару (акторка Гілары Дўэр), якая зьяўляецца пляменьніцай вясковага сьвятара Джона Лоўза (актор Рупэрт Дэйвіс). Джон дае дазвол на шлюб маладых, але хоча каб зьехалі зь вёскі, бо Лоўзы апынуліся пад пагрозай стаць ізгоямі ў сваёй вёсцы. У канцы свайго адпачынка Рычард зьяджае ў войска, а Сара зь дзядзькам застаюцца ў вёсцы ў той час як у вёску прыязджаюць Гопкінз і Стэрн.
Remove ads
У ролях
- Вінсэнт Прайс — Мэт’ю Гопкінз
- Ян Огілві — Рычард Маршал
- Гілары Дўэр — Сара Лоўз
- Рупэрт Дэйвіс — сьвятар Джон Лоўз
- Робэрт Расэл — Джон Стэрн
- Патрык Ўымарк — Олівэр Кромвіл
- Нікі Гэнсан — кавалерыст Робэрт Сўолаў
- Тоні Сэлбі — Том Сэлтэр
- Бэрнард Кей — рыбак
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads