Вярблюдавыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вярблю́давыя[1] (Camelidae) — сямейства клясы сысуноў, уключае 3 сучасныя роды і 7 сучасных відаў. Вярблюдавыя упершыню з’явіліся ў Паўночнай Амэрыцы ў сярэднім эацэне і заставаліся там да міграцыі ў Эўразію ў канцы міяцэну, а ў Паўднёвую Амэрыку дабраліся параўнальна нядаўна, у позьнім пліяцэне[2][3].
Вярблюдавыя ўсе буйныя. Вага паўднёваамэрыканскіх відаў — ад 35 да амаль 100 кг. Вярблюды Старога Сьвету, аднак, значна большыя, яны важаць ад 450 да 650 кг. Форма цела вярблюдавых ад стройнай да каржакаватай, але ўсе яны маюць доўгую грацыёзную шыю; галава маленькая; ногі доўгія і стройныя. Зубная формула для (дарослых) жывёл Старога Сьвету складае 1/3, 1/1, 3/1-2, 3/3 = 32-34; а для вярблюдавых Новага Сьвету — 1/3, 1/1, 2/1, 3/3 = 30. Вярблюдавыя маюць складаны 3-камерны страўнік[2][3].
Дзікія вярблюдавыя звычайна жывуць групамі. Усе яны траваедныя. Як правіла, яны сустракаюцца ў засушлівых або паўзасушлівых раёнах і валодаюць выдатнай здольнасьцю эканоміць ваду[2][3].
Remove ads
Сыстэматыка
Вярблюдавыя (Camelidae)
- род вярблюд Camelus
- від вярблюд двухгорбы (Camelus bactrianus)
- від вярблюд аднагорбы (Camelus dromedarius)
- від Camelus ferus
- род ляма (Lama)
- від ляма свойская (Lama glama)
- від ляма гуанака (Lama guanicoe)
- род вікуньня (Vicugna)
- від вікуньня альпака (Vicugna pacos)
- від вікуньня звычайная (Vicugna vicugna)
- вымерлыя роды: †Alforjas, †Blancocamelus, †Camelops, †Hemiauchenia, †Palaeolama, †Paracamelus, †Pliauchenia, †Procamelus
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads