Вячаслаў Бяскосты
беларускі дыплямат From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вячасла́ў Васі́льевіч Бяско́сты — беларускі дыплямат.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў Берасьцейскай вобласьці. Скончыў факультэт права і эканомікі Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы (1996) па спэцыяльнасьці «міжнародныя эканамічныя стасункі», паглыблены курс па макраэканоміцы і фінансавым аналізе Аб’яднанага Венскага інстытуту (Аўстрыя, 1998).
У 2009 стаў Часовым павераным у справах Беларусі ў Японіі. 21 лютага 2012 г. прызначаны 1-м амбасадарам Беларусі ў Нігерыі[1], таксама па сумяшчальніцтве ў Гане (з 2013), Габоне, Гамбіі, Камэруне, Кот-д’Івуары (з 2013), Малі, Сэнэгале ды Тога. Займаў гэтыя пасады да 26 чэрвеня 2018 году.
У 2018—2019 — намесьнік начальніка ўправы дзяржаваў СНД Міністэрства замежных справаў Беларусі.
З 12 верасьня 2019 па 2 сьнежня 2024 — Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Беларусі ў Туркмэністане.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads