Віадэн Мэдыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Віадэн Мэдыя» (анг. Viaden Media) — беларускае прадпрыемства распрацоўкі апраграмаваньня для здароўя і азартных гульняў у сеціве пад мабільныя апэрацыйныя сыстэмы, заснаванае ў 2001 годзе ў Менску[1].

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...
Remove ads

Мінуўшчына

У 2001 г. Юры Гурскі[2] і Віктар Пракапеня заснавалі прадпрыемства «Віадэн Мэдыя» для аўтсорсінгу вэб-дастасункаў. У 2006 г. прадпрыемства перайшло да распрацоўкі мабільнага апраграмаваньня для сеціва. У 2007 г. «Віадэн Мэдыя» стала рэзыдэнтам Беларускага парку высокіх тэхналёгіяў. У 2009 г. пачалася распрацоўка ўласнага апраграмаваньня для гульняў і здароўя пад мабільныя апэрацыйныя сыстэмы Android і iOS. На сакавік 2011 г. мабільнымі дастасункамі прадпрыемства карысталіся звыш 7 млн чалавек[1]. Пры канцы 2011 г. транснацыянальны вытворца гульнявога апраграмаваньня «Плэйтэк»(en) (анг. Playtech; Дуглас, востраў Мэн), буйнешым акцыянэрам якога быў ізраільскі мільярдэр Тэдзі Сагі(en), набыў «Віадэн Мэдыя» за 95 млн. У 2013 г. са складу «Віадэн Мэдыя» вылучылі прадпрыемства «Плюс Спорт» зь сядзібай у Лёндане (Ангельшчына), якое ў жніўні ў вайшло ў дзясятку найпрыбытковейшых распрацоўнікаў дастасункаў пад iOS. На 2015 г. спартовымі дастасункамі «Плюс Спорт» (Sport.com) карысталіся звыш 27 млн чалавек[3].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads