Беларускі парк высокіх тэхналёгіяў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Парк высокіх тэхналёгіяў — праект па падтрымцы і разьвіцьці ў Беларусі высокіх тэхналёгіяў.

Хуткія факты Абрэвіятура, Дата ўтварэньня ...

Мэта праекту — стварыць у краіне спрыяльныя ўмовы для разьвіцьця індустрыі экспартна-арыентаванага праграмаваньня, разьвіцьцё іншых экспартных вытворчасьцяў, заснаваных на новых і высокіх тэхналёгіях, а таксама для канцэнтрацыі кадравага, навукова-вытворчага і інвэстыцыйна-фінансавага патэнцыялу.

Remove ads

Умовы працы

У адпаведнасьці з дэкрэтам прэзыдэнта, рэзыдэнты Парка вызваляюцца ад выплаты мытаў, падаткаў на прыбытак, нерухомасьць і дададзеную вартасьць[4] і іншых абавязковых выплатаў у рэспубліканскі бюджэт, дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды, якія выплачваюцца з выручкі ад рэалізацыі тавараў. Становішчам дэкрэту прадугледжаныя вызначаныя прэфэрэнцыі і ў часткі выплаты падаходнага падатку. Акрамя таго, рэзыдэнтам Парка падаецца права вырабляць выплату абавязковых страхавых унёскаў у паменшаным памеры.

Па ацэнцы прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага стварэньне Парка высокіх тэхналёгіяў дазволіць ужо праз 3—4 гады вырабляць праграмнай прадукцыі на суму $350 млн у год і задзейнічаць у гэтай сфэры каля 15 тыс. чалавек. Пры гэтым дзель інфармацыйных тэхналёгіяў у ВУП складзе больш за 4%. Па ацэнках адмыслоўцаў, у цяперашні час на экспарт зь Беларусі штогод пастаўляецца інфармацыйнага прадукта на суму ад $50 да $100 млн (меней 1% ВУП).

Remove ads

Месцазнаходжаньне

Парк разьмесьціцца ў Менску на плошчы 106,8 га на тэрыторыі Акадэмгарадка (недалёка ад мікрараёну Ўручча). Забудова ПВТ павінна пачацца ў 2008 годзе, а ў 2007 на тэрыторыі Парка плянуецца завяршыць будаўніцтва «доўгабуда» — будынка Інстытуту фізыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Мяркуецца ўсталяваць у гэтым будынку арэндную стаўку значна ніжэй за звычайную, для прыцягненьня пачаткоўцаў і невялікіх кампаніяў.

Remove ads

Удзельнікі

У траўні 2016 году ў ПВТ было зарэгістравана 152 рэзыдэнты.[5]

Па стане на 10 чэрвеня 2008 году ў ПВТ налічвалася 46 рэзыдэнтаў — 57% рэзыдэнтаў ПВТ створаныя беларускімі фундатарамі, 15% зьяўляліся сумеснымі прадпрыемствамі, 28% — арганізацыямі са 100-адсоткавым замежным статутным капіталам. У ПВТ працавала больш за 5 тыс. чал. Больш за 70% з тых, хто працуе, складае моладзь ва ўзросьце ад 18 да 30 гадоў[6].

Па стане на 10 кастрычніка 2008 году ў Парку было 58 кампаніяў і 8 бізнэс-праектаў.

Па выніках першага паўгодзьдзя 2008 году, экспарт паслугаў рэзыдэнтаў ПВТ у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2007 году павялічыўся больш чым удвая. Экспарт паслугаў па распрацоўцы праграмнага забесьпячэньня за гэты час склаў 43,5 млн даляраў (87% ад агульнага аб’ёму вытворчасьці). Заказчыкамі рэзыдэнтаў ПВТ зьяўляюцца кампаніі з 35 краінаў. За першае паўгодзьдзе ў ПВТ створана 717 новых працоўных месцаў[7].

Кіраваньне

  • Кіраўніцтва. Кіраўнік прызначаецца прэзыдэнтам. Намесьнікі — кіраўніком па ўзгадненьні з Назіральнай радай (НР). Выконвае пастановы НР ды разглядае прапановы прадпрыемстваў аб укладаньнях. Уносіць ураду прапановы аб зьмене сваёй дзейнасьці і накіроўвае НР зьвесткі для ўліку прадпрыемстваў. Вядзе ўлік прадпрыемстваў-удзельнікаў ды выдае ім адпаведныя пасьведчаньні. Ацэньвае пададзеныя прадпрыемствамі задумы ды зьбірае ад удзельнікаў Парка копіі грашовай справаздачнасьці. Заключае з удзельнікамі дамовы аб умовах дзейнасьці і сочыць за іх выкананьнем. Узгадняе дзейнасьць установаў забесьпячэньня і бароніць зацікаўленасьці ўдзельнікаў перад органамі ўлады. Здае ўдзельнікам у арэнду памяшканьні ў межах Парку[8].
  • Назіральная рада. Старшыня, намесьнік і рэшта складу прызначаюцца прэзыдэнтам. Разглядае прапановы кіраўніка аб кірунках дзейнасьці. Ухваляе пастановы аб уліку прадпрыемстваў-удзельнікаў і ацэнцы іх задумаў. Разглядае прапановы ўдзельнікаў і Кіраўніцтва Парка[9].
Remove ads

Гісторыя

Ідэя стварэньня беларускага аналягу «Крамянёвае даліны» пачала абмяркоўвацца ў 2004 годзе[10]. Дэкрэт № 12 «Аб Парку высокіх тэхналёгіяў» быў падпісаны прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь 22 верасьня 2005[11]. 11 кастрычніка 2005 году пасаду кіраўніка ПВТ заняў Валер Цапкала[12]. На 4 чэрвеня 2009 г. у парку працавала звыш 6 тыс. праграмістаў[13].

Да 2009 году на базе ПВТ плянавалася адкрыць сумесны беларуска-індыйскі навучальны цэнтар у сфэры высокіх тэхналёгіяў. Чакаецца, што ў ім будуць падвышаць кваліфікацыю IT-адмыслоўцы, а таксама настаўнікі і выкладчыкі інфарматыкі, акрамя таго для іх прадугледжваюцца стажыроўкі ў Індыі[14]. Пазьней дата была перанесеная на красавік 2012 году.[15]. На 2016 г. мабільнымі дастасункамі, распрацаванымі рэзыдэнтамі ПВТ, карысталіся 900 млн чалавек. Пакупнікамі распрацаванага ў ПВТ апраграмаваньня выступалі 5 з 10 найбольшых паводле выручкі прадпрыемстваў у сьвеце[16]. У 2016 годзе прадпрыемствы ПВТ наймалі 24 000 супрацоўнікаў[17].

15 сакавіка 2017 году кіраўніком ПВТ стаў Усевалад Янчэўскі. За 2017—2019 гады лік супрацоўнікаў прадпрыемстваў Беларускага ПВТ вырас на больш як 33 000 да 61 000 чалавек (+118 %). За 2019 год падатковы адлічэньні прадпрыемстваў ПВТ склалі 302,2 млн рублёў (144,7 млн $), што перавысіла падаткі ад усіх прадпрыемстваў Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства прамысловасьці і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі. На ліпень 2020 году лік працаўнікоў прадпрыемстваў ПВТ перавысіў 63 000 чалавек[18]. Звыш паловы працаўнікоў склала моладзь у веку да 31 году. З 2018 году па красавік 2020 году лік прадпрыемстваў ПВТ вырас 4-кратна да 818 кампаніяў, зь якіх 82 (10 %) знаходзіліся ў абласьцях. Пагатоў, прадпрыемствы ПВТ у абласьцях наймалі 4000 супрацоўнікаў (6,4 %)[19]. 9 кастрычніка 2020 году Наглядальная рада Парку высокіх тэхналёгіяў ухваліла Рашэньне аб уліку 83 прадпрыемстваў у якасьці ўдзельнікаў ПВТ. У выніку агульным лік прадпрыемстваў у ПВТ дасягнуў 969. Сярод новых прадпрыемстваў 2/3 заснавалі ў 2019—2020 гадах. Зь іх 76 прадпрыемстваў дзейнічала ў Менску і Менскай вобласьці, 3 — у Гомелі, 2 — Берасьці і па 1 — у Магілёве і Полацку. Новыя прадпрыемствы працавалі ў 6 галінах — адукацыі, аўдыце, дастаўцы, кансультаваньні, мэдыцыне і электронным гандлі. У іх ліку прысутнічалі замежныя прадпрыемствы з 4-х краінаў — ЗША, Ізраілю, Латвіі і Нямеччыны. Таксама далучылася 6 замежных прадпрыемстваў распрацоўкі[20]. У 2020 годзе экспарт прадпрыемстваў ПВТ перавысіў 2,5 млрд даляраў ЗША, што склала звыш 20 % экспарту паслугаў Беларусі[21].

3 сакавіка 2021 году Наглядальная рада ПВТ паставіла на ўлік у Парку 65 прадпрыемстваў, у выніку чаго агульны лік прадпрыемстваў Парку перасягнуў 1000 і стаў налічваць 1021 прадпрыемства. Новымі прадпрыемствамі ПВТ сталі прадстаўнікі 7 галінаў: гандлю, гульняў, мэдыцыны, перавозак, прамысловасьці, сельскай гаспадаркі і фінансаў. Сярод іх быў цэнтар дадзеных «А1 ІКТ сэрвісы», вытворца лекарскага мабільнага дастасунку «АМІС-АйЦі», распрацоўнік будаўнічага прынтэра «Бадробат» і вытворца біямэтрычных тэрміналаў «Інтэграцыя Дыстрыб'юцыя Праекты». Таксама сярод замежных прадпрыемстваў былі «Альтарос Бел» у галіне разьмеркаваных фінансаў, распрацоўнік пдф-бібліятэкі «ДЛТ тэкст» і «Дэрыў Бай» у галіне анлайн-гандлю[22].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads