Віда Аснабруцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віда (лац. Wido, ням. Wido; ? — 1101) — біскуп Аснабруку (1093—1101).

Хуткія факты біскуп Аснабруку, Дзейнасьць ...

Біяграфія

Быў канонікам у Аснабруку, пазьней пробашчам катэдры. У час спрэчкі пра інвэстытуру напісаў дакумэнт «Liber de controversia inter Hildebrandum et Heinricum imperatorem». Дакумэнт склалі паміж 1084 і 1085 гадамі ад імя Бэна II з Аснабруку і Лімара з Брэмэну. У ім абгрунтоўвалася высьвячэньне арцыбіскупа Вібэрта Равенскага на папу Клімэнта III. У той жа час не ўхвалялася адлучэньне Генрыха IV ад Царквы Грыгорыюсам VII. Гэты запіс захаваўся толькі ў выглядзе ўрыўка з 1118 году[1].

У 1093 стаў біскупам Аснабруку. Працягнуў справу сваіх папярэднікаў: замацаваў уладаньні, набыцьцё якіх яны рыхтавалі. У яго часы катэдра і біскупская рэзыдэнцыя ў Аснабруку пацярпелі ад пажару, аднак мошчы ўдалося выратаваць. З таго часу жыў у Ібургу.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads