Від (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Від (Відзь), Віда — мужчынскае імя. Жаночая імя — Віда.

Remove ads

Паходжаньне

Віда або Від, пазьней Вайдэ (Wido, Wid, Weide) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -від- паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[3][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Відзейка (Відыка), Відул, Відзень (Відзін), Відун, Відут, Відбут, Відаўт, Відзігайла, Відугер, Відзегірд, Відзігін (Ведзікен), Відгінт, Відарт, Відзіман, Відзімонт (Відмунд, Відмунт), Арвід, Барвід, Бэрвід, Будвід, Бутвід, Гальвід, Гаўвід, Гаўтвід, Гервід, Гірдзівід (Гірдвід), Гішвід, Контвід, Артавід, Манівід, Мільвід (Мельвід), Нарвід, Ранвід, Сарвід, Таўдвід, Тарвід (Торвід), Эйвід, Эйтвід, Явід, Ясьвід, Ятвід. Адзначаліся германскія імёны Wideke, Widulo, Widin, Widun, Widut, Widbod, Widalt, Widigail, Wideger, Widgerd, Widikin (Wedigen), Widikint (Wedigint), Vidart, Widiman, Widimunt (Widmund), Arvid, Barvid, Berwid, Bodwidus, Butvid, Gelvidis, Gauwida, Gautwidus (Gautvidr), Gerwid, Gyrdvid, Gisoidis, Gunduidis, Hartvid, Manvidus, Melvid, Norvid, Ranvid, Sarvidis, Teudoidis, Torvid, Övid, Heidvid, Avid, Asvid, Atvid. Апроч таго, існуе іменная аснова -віт-, якая можа паходзіць ад асновы -від-[5].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Wido[6], Widegerius (Widgerius)[7]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавала імя Гасьцівід (Gościwid)[8][b].

У Прусіі бытавалі імёны Wydeke[c] (1413 і 1426 гады), Wydenne[d] (1398, 1410 і 1411 гады), Widete, Wydothe (1300 год), Wydeman[e], Widaute / Wydawte[f], Alwide[g], Arwide / Arwida[h] (1341, 1387 і 1402 гады)[16]. У скандынаўскіх сагах упамінаецца купец Відгаўт (Widgaut[i]) з Самлянду[18][19].

Каля Пскова адзначалася мясцовасьць Ашвідава, назву якой зьвязваюць з германскім (паўночнагерманскім) імём Aswidh (Ásviðr)[20].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wide (26 траўня 1390 году)[21]; item quatuor homines ad serviendum dicte ec(c)lesie, scilicet Wydvs (23 красавіка 1449 году)[22]; Wida (Раўданскі рукапіс); Видъ, егожъ люди Волкомъ звали (Васкрасенскі летапіс); людеи у Красносельскомъ повете на имя Петраша Видевича (17 сакавіка 1502 году)[23]; именье свое на имя Види (8 жніўня 1524 году)[24][j].

Remove ads

Носьбіты

Відзевічы (Widziewicz, Widzewicz) — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[49].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Відзішкі у Ашмянскім павеце, мястэчка Відзішкі ў Вількамірскім павеце і маёнтак зь мястэчкам Віды (Відзы) у Браслаўскім павеце[50].

На 1906 год існавала вёска Відзішкі ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[51].

На гістарычнай Браслаўшчыне існуюць вёска Відзішкі і мястэчка Відзы (Віды).

Remove ads

Заўвагі

  1. У рэчышчы палітыкі летувізацыі іменныя асновы -від- і -віт- спрабуюць выводзіць ад формы летувіскага дзеяслова ў трэцяй асобе мінулага часу (išvydo), тым часам у інфінітыве (išvysti — убачыць) і аснове цяперашняга часу (išvyst-) гэтага ж дзеяслова няма спалучэньня vyd-[4]
  2. Сярод іншага, прозьвішча Відбар (Widbor) бытавала сярод познанскіх мяшчанаў[9]
  3. Адзначалася германскае імя Wideke[10]
  4. Адзначалася старажытнае германскае імя Widin[11]
  5. Адзначалася старажытнае германскае імя Videman (Widiman)[12]
  6. Адзначалася старажытнае германскае імя Widalt[13]
  7. Адзначалася старажытнае германскае імя Alluid[14]
  8. Адзначалася старажытнае германскае імя Aruid[15]
  9. Адзначалася старажытнае германскае імя Widegaud[17]
  10. Таксама:
    • Відаш, Відуш, Відзейша (адзначалася германскае імя Widisch[25][26]): Матеи Видеишевичъ конь. Андреи Видеишевичъ конь… Петрашковая Видеишовича конь. (1528 год)[27], Widusz (XVI ст.)[28], Тамаш Відашэвіч (Tomasz Widaszewicz) — бакаляўр філязофіі і гуманітарных навук (1678 год)[29]
    • Відаўг: село Видовкги (1554 год)[30];
    • Відат (адзначалася старажытнае германскае імя Witadus[31]): пустовъщину в Неменъчинскои волости на имя Видатовъшчину (22 верасьня 1526 году)[32];
    • Відрат (адзначалася старажытнае германскае імя Widrat[33]): Відрат (Widdrat) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[34];
    • Відрык (адзначалася старажытнае германскае імя Widricus[35], Vidrik[36]): у гістарычнай Прусіі існуе вёска Відрыкі;
    • Малтвід (у гістарычным германскім арэале адзначалася імя Maldoit[37]): Анъдреи Малтвидовичъ (1528 год)[38];
    • Скавід: Skowidowicz (1551 год)[39];
    • Скарвід (адзначалася старажытнае германскае імя Carevittus[40], параўн.: Dawid Żminigajło Jawgiel, т. б. z Minigajła[41]): Jarosz Skorwid (1621 год)[42];
    • Снавід: служеб путных в Полоцком повете… а Лукяна Сновиду (19 жніўня 1511 году)[43];
    • Ставід: чоловека… Ставид (7 лістапада 1442 году)[44];
    • Стэгвід: Simon Stegwid (сакавік — красавік 1656 году)[45];
    • Сьцявід (адзначалася старажытнае германскае імя Thiewid[46]): Юхно Стевидовичъ (1528 год)[47]
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads