Віды сувязі словаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віды сувязі слоў — віды спосабаў злучэньня словаў у сказе. Існуюць два віды сувязі словаў:
- злучальная (злучэньне)
- падпарадкавальная (падпарадкаваньне).
Злучэньне
Злучэньне — гэта сувязь раўнапраўных, граматычна незалежных слоў: У бубны дахаў вецер б'е, грыміць па іх, зьвініць, пяе. (М. Багдановіч). Злучальная сувязь зьвязвае аднародныя члены сказа.
Падпарадкаваньне
Падпарадкаваньне — гэта сувязь граматычна нераўнапраўных членаў слоў (галоўнага з залежным). Словазлучэньне ствараецца на аснове падпарадкавальнае сувязі.
Віды падпарадкавальнае сувязі:
- дапасаваньне
- кіраваньне
- прымыканьне.
Дапасаваньне
Пры дапасаваньні залежнае слова набывае лікі, роды, склоны, асобы, ўласьцівыя галоўнаму слову: родныя палеткі (дапасаваньне ў мн. л., М. р., Н. скл.), першым рэйсам (дапасаваньне ў мн. л., М. р., Т. скл.) усім школьнікам (дапасаваньне ў мн. л., М. р., Д. скл.). Дапасаваньне, як відаць з прыкладаў, прыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, займеньнікі да тых назоўнікаў, ад якіх яны залежаць. Дапасуецца выказьнік да дзейніка: Прыйшла вясна (дапасаньне ў адз. л., ж. р.), Прыляцелі птушкі (дапасаваньне ў мн. л.).
Кіраваньне
Пры кіраваньні галоўнае слова патрабуе, каб залежнае было ў патрэбным ускосным склоне: паліваць (што?) кветкі, дапамагчы (каму?) бабулі, загадчык (чаго?) магазіна, падзякаваць (за што?) за дапамогу.
Кіраваньне бывае:
- прыназоўнікавае (сьпяваецца ў песьні, сустрэча зь сябрам)
- беспрыназоўнікавае (сьпяваць песьню, сустрэча сяброў).
Прымыканьне
Прымыканьне — такі від падпарадкавальнае сувязі слоў, пры якой залежнае слова зьвязана з галоўным словам толькі значэньнем. Прымыкаюць да галоўнага слова прыслоўі, дзеепрыслоўі, інфінытывы неазначэньне[a]: прыехаць дадому, чытаць седзячы, загад наступаць.
Remove ads
Заўвагі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads