Віктар Бялевіч
беларускі баскетбольны трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Бялевіч (10 ліпеня 1942 — 2 чэрвеня 2018[1]) — беларускі баскетбольны трэнэр. Заслужаны трэнэр Рэспублікі Беларусь.
Скончыў аддзяленьне баскетболу ў БДВФК. Сам прафэсійным баскетбалістам ён ня стаў, аднак з 1966 году сам вельмі добра вучыў гэтаму іншых працуючы трэнэрам у Рэспубліканскай вучэльні алімпійскага рэзэрву, а таксама ў пэўныя часы трэнэрам розных каманд.
Пад яго пачаткам ў 1996 годзе каманда «РВАР» стала срэбраным прызэрам IV чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па баскетболе сярод жаночых каманд.
З 1975 па 1989 году быў трэнэрам БК «Гарызонт» і дырэктарам спартшколы. У 1989 годзе каманда «Гарызонт» становіцца срэбраным прызэрам чэмпіянату СССР. У 1980-х гадах таксама быў трэнэрам жаночай нацыянальнай каманды БССР разам з Халіпскім.
З 1999 па 2002 гады — галоўны трэнер жаночай нацыянальнай каманды Беларусі. Лічыўся адным зь лепшых баскетбольных жаночых трэнэраў Беларусі[2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads