Жаночая зборная Беларусі па баскетболе

нацыянальная баскетбольная каманда, якая прадстаўляе Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе
Remove ads

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе — нацыянальная баскетбольная каманда, якая прадстаўляе Беларусь на міжнародных спаборніцтвах па баскетболе.

Хуткія факты Асноўныя зьвесткі, Рэйтынг ФІБА ...
Remove ads

Гісторыя

Першы афіцыйны міжнародны матч зборная Беларусі правяла 14 траўня 1993 году ў румынскім Арадзе ў межах кваліфікацыйнага турніру Эўрабаскет-1995 і прайграла яго саперніцам з Харватыі зь лікам 74:78. Заняўшы па выніках трохдзённага турніру 3-е месца ў сваёй групе, беларускі не змаглі прабіцца ў чэлендж-раўнд кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы і пазмагацца за пуцёўку ў фінальную стадыю кантынэнтальнага першынства.

У траўні 1997 году ў Хэльсынкі беларуская каманда пад кіраўніцтвам Анатоля Буяльскага ўпершыню пасьпяхова прайшла першую стадыю кантынэнтальнага адбору, але на Эўрабаскет-1999 усё ж не трапіла, прайграўшы наступным годзе ў Брно зборным Чэхіі, Босьнія і Герцагавіны ды Нямеччыны.

Наступная спроба прабіцца ў эліту зноў была няўдалай. У апошні дзень кваліфікацыйнага турніру ў Стара-Загора беларуская каманда ў вочнай дуэлі аспрэчвала пуцёўку ў чэлендж-раўнд з гаспадынямі паркету — зборнай Баўгарыі. Пасьля першай паловы матчу беларускі вялі з розьніцай у 5 ачкоў, але нечакана ў залі згасла сьвятло і, 15-хвілінная паўза ў сувязі з гэтым, некалькі зьбіла іх пераможны тэмп. Саступіўшы зь лікам 81:82, беларуская дружына згубіла шанец патрапіць на Эўрабаскет-2001.

Remove ads

Дасягненьні

Алімпійскія гульні

  • 2008 — 6-е месца.

Склад: Натальля Ануфрыенка, Настасься Верамеенка, Вікторыя Гасьпер, Марына Крэс, Алена Леўчанка, Тацяна Ліхтаровіч, Натальля Марчанка, Вольга Масіленэнэ, Вольга Падабед, Кацярына Сныціна, Тацяна Троіна, Натальля Трафімава.

  • 2016 — 9-е месца.

Склад: Настасься Верамеенка, Вольга Зюзькова, Алена Леўчанка, Тацяна Ліхтаровіч, Марыя Папова, Юлія Рыцікава, Кацярына Сныціна, Тацяна Троіна, Натальля Трафімава, Аляксандра Тарасава, Марыя Філончык, Ліндсэй Гардынг.

Remove ads

Склад

Заяўка на чэмпіянат Эўропы 2017 году.
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads