Віктар Галаўчынэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Якаўлевіч Галаўчынер (28 чэрвеня 1905, Менск, Расейская імпэрыя — 15 ліпеня 1961, Вільня, ЗРСР) — беларускі рэжысэр, актор, драматург. Народны артыст БССР (1944) і Народны артыст Літоўскай ССР (1959)[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1926 годзе скончыў Беларускую драматычную студыю пры Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва ў Маскве[1]. Працаваў у Менску рэжысёрам і акцёрам Дзяржаўнага габрэйскага тэатру (1926—1938)[1], Беларускага рабочага тэатру імя ЦС ПСБ (1930—1932)[1]. У 1938—1939 гг. — выкладнік тэатральнага вучылішча ў Менску, у 1939—1942 гг. — рэжысёр БДТ-1[1], у 1942—1946 гг. — мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага габрэйскага тэатра БССР, у 1946—1948 гг. — галоўны рэжысёр Дзяржаўнага расейскага тэатру БССР[1].
З 1949 г. — галоўны рэжысэр у тэатрах Іркуцка, Ташкента, Вільні[1].
З 1938 займаўся пэдагагічнай дзейнасьцю[1].
Remove ads
Творчасьць
Як драматург і крытык
У 1925 г. апублікаваў першы твор — п’есу «Гаўрош» паводле матываў рамана «Адвержаныя» В. Гюго. Аўтар п’ес «Велікадушнасьць» (пастаўлена ў 1935)[1], «Урок жыцьця» («Жыцьцё вучыць», пастаўлена ў 1942[1]), «Да вяршынь» (1946), «Прафэсар гісторыі» (1948). Выступаў і як тэатральны крытык.
Як рэжысёр
Найбольш значныя пастаноўкі: «Выстрал» А. Безыменскага (1930) у тэатры імя ЦС ПСБ; «Дон Жуан» («Севільскі свавольнік») Цірса дэ Маліна (1937) у Беларускім Тэатры працоўнай моладзі; «Вальпонэ» Б. Джонсана (1934), «Фальшывая манета» М. Горкага (1937), «Вядзьмарка» А. Гальдфадэна (1941), «Пігмаліон(ru)» Б. Шоў (1946) у Дзяржаўным габрэйскім тэатры БССР; «Дурная для іншых, разумная для сябе» (па-гішпанску: La dama boba) Лопэ дэ Вэга (1940) у БДТ-1; «Атэла» У. Шэксьпіра (1947) у Дзяржаўным расейскім тэатры БССР; «Хто сьмяецца апошнім» К. Крапівы (1954) у Ташкенцкім расейскім тэатры.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads