Віктар Касьцючонак
беларускі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ктар Па́ўлавіч Касьцючо́нак (нарадзіўся 7 чэрвеня 1979 году, Менск, БССР) — беларускі хакеіст, гулец нацыянальнай зборнай Беларусі.
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1995 годзе пачаў кар’еру. У 1995—2001 выступаў за менскае «Юнацтва» і ў гэты час таксама адыграў некалькі матчаў у іншых клюбах беларускай экстралігі і нямецкай хакейнай лігі на правах арэнды. У 2001—2003 гуляў у лізе Магнуса за францускі «Брэст». У 2003—2006 зноў выступаў за «Юнацтва». У 2006—2007 гуляў у расейскай супэрлізе за тальяцінскую «Ладу». У 2007—2008 зноў гулец «Юнацтва». З 2008 гулец Кантынэнтальнай хакейнай лігі. Спачатку выступаў за хабараўскі «Амур», а ў канцы 2009 перайшоў у маскоўскі «Спартак». З 2010 выступаў за «Дынама Менск».
Remove ads
Дасягненьні
- 2004 — чэмпіён Беларусі.
- 2005 — чэмпіён і ўладальнік кубка Беларусі.
- 2006 — чэмпіён Беларусі.
- 2008 — срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads