Мужчынская зборная Беларусі па хакеі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Збо́рная Беларусі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Беларусі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 11 месцы[1]. Кіроўны орган — Фэдэрацыя хакею Рэспублікі Беларусь; галоўны трэнэр — Андрэй Сідарэнка.
Remove ads
Мінуўшчына
Пасьля Алімпійскіх гульняў 1992 году, дзе ў хакейным турніры ўдзельнічала зборная СНД, былыя саюзныя рэспублікі пачалі ствараць свае нацыянальныя каманды. Зборная Расеі, як правапераемнік зборнай СССР, аўтаматычна атрымала месца ў групе «А» чэмпіянату сьвету, а ўсім астатнім камандам прыйшлося пачынаць зь ніжэйшага дывізіёна — групы «С».
Шлях да вышэйшага дывізіёну
Зборная Беларусі свой першы матч правяла 7 лістапада 1992 году ў рамках кваліфікацыйнага турніру да чэмпіянату сьвету супраць зборнай Украіны і саступіла зь лікам 1:4. У сярэдзіне 1990-х гадоў у ніжэйшых дывізіёнах чэмпіянату сьвету была высокая канкурэнцыя — вырашалі задачу павышэньня ў клясе шэраг моцных зборных новаўтвораных дзяржаваў: Беларусь, Казахстан, Латвія, Славаччына, Украіна. Першая спроба беларускай каманды выйсьці ў дывізіён клясам вышэй была няўдалай. У сакавіку 1994 году ў славацкім Попрадзе беларусы трывалі паразу ў вырашальным матчы з гаспадарам зь рахункам 1:2. Пуцёўку ў групу «Б» беларуская зборная зарабіла ў наступным годзе, абыйдучы зборныя Казахстану і Ўкраіны. На пераадоленьне чарговай стадыі таксама спатрэбілася два гады. У 1996 годзе ў нідэрляндзкім Эйндговэне беларусы атрымалі паразу двойчы ад зборных Латвіі і Вялікабрытаніі.
1997 стаў для зборнай Беларусь пасьпяховым, то бок у красавіку ў польскіх Сасноўцах беларускія хакеісты пад кіраўніцтвам Анатоля Варывончыка здолелі выйсьці ў групу «А» першынства плянэты. Двума месяцамі раней, у аўстрыйскім Інсбруку, зборная Беларусі ў барацьбе са зборнымі Аўстрыі, Казахстану і Нарвэгіі здабыла пуцёўку на зімовыя Алімпійскія гульні 1998 году ў Нагана, дзе дабралася да 1/4 фіналу.
Сярод мацнейшых
На Алімпіядзе 2002 году ў Солт-Лэйк-Сіці беларуская зборная пад кіраўніцтвам Уладзімера Крыкунова дасягнула самага гучнага посьпеху ў сваёй гісторыі. 20 лютага на лёдзе Ўэст-Вэлі, дзякуючы шайбе Уладзімера Копаця, яны здолелі абгуляць у чвэрцьфінале аднаго з фаварытаў турніру — зборную Швэцыі, і выйсьці ў паўфінал. Журналісты ахрысьцілі тую сустрэчу «Цуд на лёдзе-2», паводле аналёгіі з паўфіналам Алімпійскіх гульняў 1980 году[2].
Нягледзячы на гучны посьпех на Алімпіядзе, на чэмпіянатах сьвету зборную ліхаманіла — у 2001 і 2003 беларусы пакідалі найвышэйшы дывізіён, хоць вярталіся ў найкарацэйшыя тэрміны. Няўдача чакала зборную Беларусі і на алімпійскім адборы ў Рызе — у вырашальным матчы са зборнай Латвіі беларусы саступілі, прапусьціўшы 3 шайбы за апошнія 5 хвілінаў сустрэчы[3].
Чэмпіянат сьвету 2014 году
На Чэмпіянаце сьвету 2014 году ў Менску гаспадары занялі 7-е месца.
Remove ads
Склад

Заяўка зборнай Беларусі на чэмпіянат сьвету-2018
Remove ads
Статыстыка
Чэмпіянаты сьвету
Алімпійскія гульні
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads