Віктар Сямашка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Сямашка (нарадзіўся ў 1980 г., Менск) — беларускі паэт, музыка і радыёжурналіст.
![]() | У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Remove ads
Біяграфія
У 1998—2001 гадах у складзе музычна-паэтычнай фармацыі «Кузьнец і Сяманя». Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (2002). Ад 2001 году ў складзе ансамбля інтуітыўнай імправізацыі «Князь Мышкін» (у некаторых праграмах выкарыстаныя вершы В. Сямашкі). Працаваў на Радыё Бі-Эй[1]. Паралельна ў 2004—2007 гг. супрацоўнічаў з псыха-фольк-гуртом «НагУаль». У складзе згаданых гуртоў выступаў у Беларусі, Польшчы, Летуве, Украіне, Расеі, Францыі. Ад 2010 году выступае з бардамі Раманам Ярашам, Андрэем Касьценем, Максімам Іўкіным. У 2005—2009 гадах — аўтар і вядоўца праграмы пра беларускую музыку «Новая зямля» на Радыё Unistar(ru)[2], ад 2010 — аналягічнай праграмы «Кракатук» на Радыё Рацыя.
Дэбютаваў вершамі ў 1992 годзе ў этэры Беларускага радыё. У 2001 годзе ўдзельнічаў у Рэспубліканскім сэмінары маладых літаратараў, які арганізаваў Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Аўтар кніг вершаў «Марыя S.» (2006), «ReRa» (2011). Друкаваўся ў часопісе «Дзеяслоў» (№ 1 (50), 2011).
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads