Беларускае Радыё Рацыя
беларуская радыёстанцыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларускае Радыё Рацыя — дзяржаўная беларускамоўная радыёстанцыя Польшчы, заснаваная ў кастрычніку 1999 г. у Беластоку (Падляскае ваяводзтва).
На 2016 г. вяшчала на Беларусь (Берасьце, Горадня, Ліда і Слонім) і Летуву (Аліта і Друскенікі) на ФМ-частасьцях з мачтаў у Беластоку (60 кіляват) і Белай (Люблінскае ваяводзтва; 5 кіляват).
З верасьня 2021 году доступ на сайт радыё у Беларусі заблякаваны[2]. У кастрычніку 2023 году беларускі суд прызнаў экстрэмісцкімі Telegram-канал радыё ды яго старонку на Facebook, а таксама іх лягатыпы[3]. У студзені 2024 году КДБ аб'явіў радыё экстрэмісцкім фармаваньнем[4].
Remove ads
Гісторыя
- 1998 — пачалася праца па арганізацыі радыёстанцыі.
- 1999 — «Рацыя» атрымала ліцэнзію на вяшчаньне на кароткіх і FM-хвалях.
- 2001 — радыёстанцыя пашырыла ліцэнзію на сярэднія хвалі.
- 2002 — пачаўся трохгадовы перапынак у трансьляцыі[5].
- 15 лютага 2006 — арганізаваны Беларускі інфармацыйны цэнтар у Беластоку, які аднавіў рэдакцыю Беларускага Радыё Рацыя.
- 27 красавіка 2006 — на FM-частаце пачала выходзіць у этэр кругласутачная праграма.
- ліпень 2006 — «Рацыя» пачала кругласутачнае вяшчаньне ў Інтэрнэце.
- лета 2007 — паводле рашэньня нацыянальнай Рады па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні Польшчы частата 105,1 FM станцыі была зьмененая на 98,1 FM.
- травень 2015 — Радыё Рацыя атрымала пісьмовае папярэджаньне ад Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь «за распаўсюд несапраўднай інфармацыі, якая можа нанесьці шкоду дзяржаўным ці грамадзкім інтарэсам»[6].
- кастрычнік 2015 — зьявіўся мабільны дастасунак[7].
Remove ads
Журналісты
Міхал Андрасюк, Яраслаў Іванюк, Сяргей Будкін, Барыс Гарэцкі, Альгерд Невяроўскі, Сяргей Скулавец, Вацлаў Галімскі, Алесь Аркуш, Натальля Герасімюк, Ганна Шайкоўская, Зьміцер Косьцін, Ян Роман, Ганна Васілевіч, Яна Запольская, Валя Лаеўская.
Перадачы
- Гістарычныя: Імёны(недаступная спасылка) (серада, 12:40 і 19:30, чацьвер, 13:40 і субота, 14:30; Тацяна Касатая і Алеся Лугавая);Краязнаўчыя кропкі (серада, 22:00; Уладзімер Хільмановіч, Радаслаў Дуброўскі і Юля Шубзда); Спакон вякоў (аўторак, 10:30 і 15:40 ды субота, 14:05; Алесь Краўцэвіч).
- Грамадзкія: Камэнтар(недаступная спасылка) (панядзелак-пятніца, 7:30 і 16:30); Людзьмі звацца (аўторак, 22:00); Месца для прэсы (чацьвер, 19:30); Мы бачым (пятніца, 19:30 і нядзеля, 17:30); Падляскі тыдзень (субота, 18:05 і нядзеля, 15:05); Палітыка дэ факта (чацьвер, 22:00).
- Забаўляльныя: Казкі малышам (субота, 19:40 і нядзеля, 19:35); Навігатар (субота, 13:05 і нядзеля, 9:05; Паліна Прысмакова); Простыя словы (панядзелак, 23:30 і чацьвер, 20:30); Пункціры(недаступная спасылка) (панядзелак, 10:30 і нядзеля, 19:05; Аляксандар Каверкаў і Тацяна Парашунтава).
- Культуровыя: Жыцьцё зь літаратурай (субота, 15:05; Алесь Аркуш); З Бацькаўшчынай у сэрцы (нядзеля, 23:30; Радэк Дуброўскі); Крыначка (нядзеля, 7:00 і 14:05); Культурнае бязьмежжа (пятніца, 22:00, субота, 7:00; Натальля Герасімюк).
- Музычныя: З джаза да Баха (чацьвер і нядзеля, 23:00; Максім Івашчанка і Тацяна Заміроўская); Кракатук (серада, 20:05 і пятніца, 23:00; Віктар Сямашка); Музыка тыдня (аўторак, 20:05; Сяргей Будкін); Музычны веер (субота, 23:00 і нядзеля, 11:05; Мілана Верасьнёва); Словы з музыкай (субота, 12:05 і нядзеля, 10:05; Ілона Карпюк); Сусьветны хіт (панядзелак-пятніца, 9:30, 12:30, 14:30 і 18:30 і панядзелак, 20:05; дыджэй Зона); Фольк-брама (панядзелак, 23:00, чацьвер і нядзеля, 20:05; Алег Хаменка); Цяпер ПЛ(недаступная спасылка) (серада, 23:00); Шчасьлівая трынаццатка (пятніца, 22:05).
Былыя
- Беларускае золата (Уладзімер Хільмановіч);
- Беларускі інтэрнэт-сьвет (Улад Грынеўскі);
- Беларускія традыцыі (Мілана Верасьнёва);
- Бітвы народаў;
- Для моладзі;
- З Падляшша родам (Валянціна Лаеўская і Ганна Шайкоўская);
- З-за Нёмана і Бярэзіны (Ян Роман і Гражына Шалкевіч);
- Мача-клюб (Зьміцер Вайцюшкевіч і Максім Жбанкоў);
- Пражытае, ненапісанае (Генадзь Бураўкін);
- Радыё Тузін (Алег Хаменка);
- Шчыра за гарбатай (Натальля Гоман);
- Эўропа народаў (Алесь Краўцэвіч).
Remove ads
Крыніцы
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads