Віктар Цой
савецкі рок-музыка, пясьняр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ктар Ро́бэртавіч Цой нарадзіўся ў Ленінградзе ў сям’і выкладчыка фізкультуры Валянціны Васільеўны Цой і інжынэра Робэрта Максімавіча Цоя. Адзінае дзіця ў сям’і. З 1974 да 1977 наведвае сярэднюю мастацкую школу, дзе ўзьнікае гурт «Палата № 6» на чале з Максімам Пашковым. Пасьля выключэньня за непасьпяховасьць з мастацкага вучылішча імя В. Сярова (зараз імя Мікалая Рэрыха) паступае ў СГПТВ-61 на спэцыяльнасьць «разьбяра па дрэве». У маладосьці быў прыхільнікам актора Міхаіла Баярскага і Ўладзімера Высоцкага, пазьней Бруса Лі, імідж якога пачаў пераймаць. Захапляўся ўсходнімі адзінаборствамі, прафэсійна выразаў фігуркі з дрэва нэцкэ.
Remove ads
Фільмаграфія
У 1988 годзе паводле вынікаў апытаньня кінакрытыкаў часопіса «Советский экран» за выкананьне ролі Моро Цой быў названы лепшым акторам году.
- 1986 — «Йа-Хха» (дакумэнтальнае відэа). Рэжысэр Рашыд Нугманаў
- 1986 — Канец канікул. Рэжысэр Сяргей Лысенка
- 1987 — Рок (дакумэнтальныя кадры). Рэжысэр Аляксей Учыцель
- 1988 — «Аса». Рэжысэр Сяргей Салаўёў
- 1988 — «Іголка». Рэжысэр Рашыд Нугманаў
- 1992 — «Апошні герой». Рэжысэр Аляксей Учыцель
Remove ads
Сям’я
- Марыяна Цой (1959—2005) — жонка
- Аляксандар Цой (1985) — сын
Глядзіце таксама
- Песьня «Хочу перемен!»
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads