Вікторыя (возера)
возера ў Афрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Remove ads
Вікто́рыя (Ukerewe, па-ангельску: Lake Victoria) — возера тэктанічнага паходжаньня, разьмешчанае на Ўсходнеафрыканскім узвышшы, у катлавіне паміж Вялікім Заходнім разломам і Вялікім Усходнім разломам. Адносіцца да Вялікіх Афрыканскіх азёраў. Бераг возера належыць да трох краінаў: Кеніі, Уганды і Танзаніі. Акрамя таго, плошча возера падзеленая паміж трыма краінамі, як то Кенія, якой нележыць 6% ад плошчы возера, Уганда (45%) і Танзанія (49%)[1]. Агульная плошча паверхні складае 68,8 тыс. км², што выводзіць яго ў найвялікшае возера Афрыкі і трэцяе ў сьвеце. Да таго ж, Вікторыя ёсьць самым вялікім у сьвеце трапічным возерам і другім паводле велічыні ў сьвеце прэснаводным возерам пасьля возера Верхняе ў Паўночнае Амэрыцы[2].
Возера
Вікторыя
Victoria
Вікторыя на мапе Танзаніі ![]() ![]() Вікторыя | |||||||||||||||||||||||
![]() |
Возера Вікторыя ляжыць у вытоках Нілу. Упадае ў Ніл вытокам Кагера, які лічаць пачаткам гэтай ракі. З возера таксама выцякае Белы Ніл. У возеры разьвіта судаходзтва. Мясцовыя жыхары жывуць з рыбалоўства. Каб павялічыць уловы рыбы ў возеры, разводзяць нільскага акуня (Lates niloticus), але яго зьяўленьне парушыла экасыстэму возера. Многа эндэмічных гатункаў рыб апынулася на мяжы выміраньня. Асноўныя гарады на беразе возера: Мванза, Мусома і Кісуму. За некалькі кілямэтраў ад берага возера знаходзіцца сталіца Ўганды Кампала, а Порт Бэл абслугоўвае сталіцу ў якасьці порту.
Адкрыў возера ў 1858 годзе ангельскі падарожнік Джон Сьпік, які назваў яго ў гонар брытанскай каралевы Вікторыі. Сьпік ажыццявіў гэта падчас экспэдыцыі ачолейнай Рычардам Фрэнсісам Бэртанам, якая выправілася дзеля таго, каб знайсьці выток ракі Ніл[3][4]. Гэтую экспэдыцыю фінансавала Каралеўскае геаграфічнае таварыства.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads