Віленскі банк (Гомель)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віленскі банк — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Гомлі. Знаходзіцца на рагу гістарычных Прабойнай і Траецкай вуліцаў[a]. Твор архітэктуры нэабарока. Цяпер тут месьціцца Ўправа адукацыі Гомельскага гарадзкога выканаўчага камітэту.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Віленскі банк | |
![]() Віленскі банк | |
Краіна | Беларусь |
Места | Гомель |
Каардынаты | 52°25′42″ пн. ш. 31°00′51″ у. д. |
Архітэктурны стыль | нэабарока |
Аўтар праекту | Станіслаў Шабунеўскі |
Дата заснаваньня | 1901 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Віленскі банк на мапе Беларусі ![]() ![]() Віленскі банк | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Аддзел Віленскага прыватнага камэрцыйнага банку ў Гомлі адкрыўся ў 1901 годзе. У 1910 годзе дзеля яго збудавалі мураваны будынак паводле праекту архітэктара Станіслава Шабунеўскага.
У 1947 годзе праводзілася рэканструкцыя будынка.
Архітэктура
Помнік архітэктуры нэабарока. Гэта 3-павярховы Г-падобны ў пляне будынак. Фасады падзяляюцца прафіляваным карнізным пасам на два ярусы: ніжні (першы паверх у выглядзе цокаля, дзе разьмяшчаліся канторскія памяшканьні) мае руставаныя прасьценкі паміж аконнымі праёмамі; верхні аб’ядноўвае другі і трэці паверхі, дзе былі жылыя пакоі. Кампазыцыю верхняга яруса ўтварае рытм завершаных маскаронамі ў складаных паводле формы картушах пілястраў, паміж якімі разьмяшчаюцца нішы з дзьвюма парамі прастакутных аконных праёмаў. Прасьценкі паміж вокнамі афармляюцца пілястрамі (у другім паверсе завяршаюцца мадульёнамі, у трэцім — маюць выгляд гермы на канелаваным роўным пастамэнце). Паміж другім і трэцім паверхамі скульптурныя ўстаўкі з насычаным расьлінным арнамэнтам. Высокі антаблемэнт з арнамэнтаваным лепкай фрызам і вынесеным наперад прафіляваным карнізам на дэкаратыўных мадульёнах завяршаецца нізкім апрацаваным атыкам. На трэцім паверсе разьмяшчаюцца бальконы, аздобленыя каванай агароджай. Цэнтар галоўнага фасада (на гістарычнай Траецкай вуліцы) вылучаецца рызалітам, галоўны ўваход — паўкалёнамі іянічнага ордэру[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- 1920 г.
- 1939 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- З боку гістарычнай Прабойнай вуліцы
- Фрагмэнт
- Фрагмэнт
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads