Віленскі летапіс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ві́ленскі ле́тапіс — найстарэйшы сьпіс «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх», які таксама зьяўляецца невялічкай часткаю старажытнарускага летапісу — летапісу Аўрамкі, які захаваўся ў складзе летапіснага зборніка канца XV — пачатку XVI стагодзьдзя, вядомага як Віленскі зборнік.

Хуткія факты Жанр:, Мова арыгіналу: ...
Remove ads

Апісаньне

Сьпіс мае дэфэкты: канец тэксту не захаваўся, апавяданьне абрываецца на сьмерці князя Скіргайлы в Кіеве. Рукапіс напісаны паўсядзённай старабеларускай мовай, месцамі з устаўкамі кніжнае лексыкі і царкоўнаславяншчыны[1].

Упершыню Віленскі летапіс быў апублікаваны Афанасіем Бычковым у 1893 годзе. Перавыданы ў 17 і 35 тамах Поўнага збору рускіх летапісаў. Нейкі час рукапіс уважаўся за згублены[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads