Вільгельм Калінскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вільгельм Калінскі (6 сакавіка 1747, Варшава — 20 студзеня 1789) — дзяяч каталіцкай царквы, пэдагог. Доктар тэалёгіі (1783).
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў з шляхецкага роду Калінскіх. З 1762 году ў ордэне ксяндзоў-місіянэраў. Навучаўся ў Сандаміры і Варшаве. 3 1772 году сьвятар, прафэсар Сэмінарыі Сьвентакшыскага ў Варшаве. 3 1774 году прафэсар гісторыі царквы ў Віленскай сэмінарыі, адначасна цэнзар. Быў дарадцам біскупа Ігнація Якуба Масальскага ў справах асьветы і царквы. Разам з Тамашам Гусаржэўскім рэфармаваў сэмінарыю. 3 1782 году выкладаў на катэдры гісторыі царквы і маральнай тэалёгіі ў Галоўнай школе ВКЛ.
Аўтар шматлікіх моваў і казаньняў, у тым ліку трох моваў да сялянаў Паўлаўскай рэспублікі, у якіх падтрымаў рэформы П. К. Бжастоўскага, заклікаў сялян да сумленнасьці, працавітасьці і г. д.[1]
Remove ads
Творы
- Kazania i mowy. T. 1 — 2. — Warszawa, 1791.
- Kazania i mowy. T. 1 — 2. — 3 wyd. — Warszawa, 1808.
- Początki historii naturalnej dla dyieci. — Wilno, 1780.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads