Павал Ксавэры Бжастоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павал Ксавэры Бжастоўскі[a] (30 сакавіка 1739, Мосар Ашмянскага павету — 17 лістапада 1827, Рукойні каля Вільні) — дзяржаўны і рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат. Канонік віленскі (1755—1773), пісар (1762—1774) і рэфэрэндар духоўны вялікі літоўскі (1774—1787), архідыякан віленскі (з 1823)[2]. Кавалер Ордэна Сьвятога Станіслава (1767)[3].
Remove ads
Біяграфія

Паходзіў з шляхецкага роду Бжастоўскіх гербу «Стрэмя», сын Юзэфа. Меў братоў Робэрта і Станіслава.
3 1758 году навучаўся ў Рыме ў Калегіюм Клімэнтынум, сьвятар з 1763 году.
Фінансаваў выданьне кніжак езуіцкай, піярскай і базылянскай друкарнямі ў Вільні. Перакладаў з італьянскай і францускай моваў. Аўтар кнігі «Генэалягічныя паведамленьні пра дом Бжастоўскіх» (на розных мовах, 1776, 1796 і 1818 гады).
У 1767 годзе набыў маёнтак Мерач у Віленскім павеце (перайменаваў яго ў Паўлава), і пад уплывам ідэяў філёзафа-асьветніка Жана-Жака Русо, а таксама сацыялістаў-утапістаў Томаса Мора, Анры Сэн-Сімона ды іншых правёў радыкальныя сацыяльна-эканамічныя рэформы, увёў самакіраваньне сялянаў[4].
Рэформы апісаў у кнізе «Ўставы для добрага парадку і павіннасьцяў аселых людзей у маёнтку Паўлава ці Мерач, прадпісаныя ў 1771 року» (Вільня, 1771, 2-е выданьне 1791 год), «Лісты ананіма, якія апісваюць камісію вольных паўлаўскіх валашчанаў з сваім дзедзічам, ксяндзом Бжастоўскім, экс-рэфэрэндарам ВКЛ» (бяз даты і месца выданьня).
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год) прадаў Паўлава, жыў у Дрэздэне, Рыме. Па вяртаньні на радзіму быў пробашчам у Рукойнях каля Вільні[5].
Remove ads
Галерэя
- Іканаграфія Паўла Ксавэрыя Бжастоўскага
- К. Шульцэ, 1794 г.
- Ф. К. Фабрэ, 1797 г.
- Невядомы мастак, 1797 г.
- Невядомы мастак, XIX ст.
Заўвагі
- Таксама Павал Ксавэр Берастоўскі або Павал Брастоўскі[1]
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads