Вілярбан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вілярбан
Remove ads

Вілярба́н (па-француску: Villeurbanne, [vi.lœʁ.ban]) — горад (камуна) на ўсходзе Францыі, у прадмесьці Ліёну (на паўночны ўсход ад апошняга). З 1 студзеня 2015 уваходзіць у склад Ліёнскай мэтраполіі. Насельніцтва 156 928 чалавек (на 2021 год).

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Назва Вілрбан паходзіць ад лацінскага villa urbana — рымскага паселішча, заснаванага тут каля 40 г. да н. э.. У сярэднявеччы Вілярбан быў часткай правінцыі Дафінэ, якая адыйшла да каралеўства Францыі ў 1349 (сам Вілёрбан стаў францускім толькі ў 1355). З пачаткам прамысловай рэвалюцыі ў Вілёрбане пачынае разьвівацца прамысловасьць — спачатку тэкстыльная, затым хімічная і машынабудаваньне. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя вілёрбанцы, у адрозьненьне ад жыхароў некаторых іншых прадмесьцяў Ліёну, адмовіліся ад далучэньня іх гораду да буйнейшага суседа.

Remove ads

Гарады-сябры

Дадатковыя зьвесткі

Thumb
Украінская грэка-каталіцкая царква Сьвятога Апанаса, Вілёрбан
Thumb
Вілёрбан (пазначаны зялёным колерам) на мапе Вялікага Ліёну (блакітным) непасрэдна на мяжы зь Ліёнам (чырвоным)
  • Вілярбан зьяўляецца найбуйнейшым паводле колькасьці насельніцтва прадмесьцем Ліёну, найбуйнейшай камунай, якая не зьяўляецца цэнтрам аглямэрацыі, а таксама найбуйнейшым сярод тых гарадоў Францыі, што не зьяўляюцца адміністрацыйнымі цэнтрамі ні прэфэктураў, ні пад-прэфэктураў.
  • У горадзе пражываюць прадстаўнікі самых розных рэлігійных канфэсіяў: каталікі, пратэстанты, юдэі, мусульмане, будысты. Істотнай зьяўляецца і супольнасьць украінцаў-уніятаў.

Вонкавыя спасылкі

Вілярбансховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads