Віньніца (карвэт)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ньніца — шматмэтавы баявы карабель клясы карвэт, праекту 1124П («Альбатрос», анг. Grisha-II class паводле клясыфікацыі НАТА) прызначаны для прыбярэжнага дзеяньня Вайскова-Марскіх Сіл Украіны.
Remove ads
Гісторыя карабля
Пагранічны вартавы карабель з заводзкім нумарам 775 быў закладзены ў элінгу Зяленадольскага суднабудаўнічага заводу (Татарстан) 23 сьнежня 1975 г. Залічаны ў сьпісы караблёў марскіх частак памежных войскаў КДБ СССР 17 чэрвеня 1976 г. Пасьля спуску на ваду 12 верасьня 1976 г. па ўнутраных водных шляхах адбуксіраваны ў Азоўскае мора, а адтуль — на завод «Пэрсэй» (Севастопаль) для дабудоўкі, а таксама для наладачных і хадавых вырабаваьньняў.

Крымскі крызіс (2014)
гл. Блякада ўкраінскага флёту на возеры Данузлаў
Падчас Крымскага крызісу карвэт быў захоплены расейскімі войскамі на месцы дысьлякацыі ля пасёлку Новаазёрнае, што на возеры Данузлаў.
7 сакавіка карвэт Віньніца разам зь яшчэ з 6 вайсковымі караблямі апынуліся заблякаванымі на возеры Данузлаў. Гэта адбылося пасьля таго як побач з затопленым расейскімі вайскоўцамі караблём «Ачакаў» было затоплена дапаможнае вадалазнае судна[1].
22 сакавіка 2014 г., спэцыяльнае падразьдзяленьне марской пяхоты РФ, пасьпяхова зьдзейсьніла захват карвэта[2].
19 красавіка 2014 г., згодна з дамоўленасьцю між абароннымі ведамствамі Ўкраіны і РФ, карвэт Віньніца з шэрагам іншых караблёў, пад сьцягам Украіны быў накіраваны ў порт г. Адэсы[3].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads