Севастопаль
горад, разьмешчаны на тэрыторыі Крымскага паўвостраву From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Севасто́паль (укр. і рас. Севастополь) — горад ва Ўкраіне, які разьмешчаны на тэрыторыі Крымскага паўвостраву, але не ўваходзіць у склад АР Крым. Тэрыторыя ўласна гораду Севастопаль, а таксама навакольных селішчаў і гарадоў Балаклава ды Інкерман складаюць асаблівую адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Севастопальскую мескую раду. Севастопальская меская рада падзеленая на чатыры раёны. Між чатырма раёнамі рады падзеленая тэрыторыя Севастопалю, але ў склад раёнаў уваходзяць таксама й прадмесьці — такім чынам, уласна места Севастопаль не ўтварае асобнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў складзе Севастопальскае мескае рады.
Геаграфія гораду абумоўленая знаходжаньнем гораду на берагох затокі, праз што горад падзелены на дзьве супрацьлеглыя часткі.
Remove ads
Анэксія Расеяй
24 лютага 2014 году мітынгоўцы паставілі на чале гораду грамадзяніна Расеі[1]. 26 лютага расейскае войска пачало ўварваньне ва Ўкраіну нападам на ўкраінскую вайсковую частку ў Севастопалі[2].
16 сакавіка ў Севастопалі, як і ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, адбыўся супярэчны Канстытуцыі[3] рэфэрэндум, на якім пры дапамозе махінацыяў, пасьлядоўнага распальваньня нянавісьці з боку расейскай прапаганды ва ўмовах адначаснай адсутнасьці пагрозы для расейцаў большасьць галасоў атрымаў варыянт «за ўзьяднаньне з Расейскай Фэдэрацыяй». Паводле старшыні камісіі па арганізацыі і правядзеньні рэфэрэндуму Міхаіла Малышава, у Севастопалі лік прагаласаваўшых перавысіў насельніцтва гораду разам зь дзецьмі бяз права голасу на 23% (+88 675 жыхароў)[4]. 17 сакавіка была абвешчаная дэ-факта залежная ад Расеі Рэспубліка Крым (АРК і Севастопаль), мэтаю якой улады рэспублікі аб’явілі ўваходжаньне ў склад Расеі. 18 сакавіка ўсталяваныя расейскімі акупацыйнымі войскамі[5][6] ўлады Рэспублікі Крым падпісалі пагадненьне з прэзыдэнтам Расеі Пуціным аб уваходжаньні рэспублікі ў склад Расеі на правох двух асобных суб’ектаў — Крыму й Севастопалю.
21 сакавіка расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін падпісаў закон аб далучэньні да Расеі ўкраінскіх Севастопалю і Крыму[7], хоць Будапэшцкі мэмарандум забавязвае Расею паважаць дзяржаўныя межы Ўкраіны і ўстрымлівацца ад ўжыцьця сілы супраць яе тэрытарыяльнай цэласнасьці. 27 сакавіка Генэральная Асамблея ААН пастанавіла адмовіць рэфэрэндуму ў праўнай сіле[8]. Міжнародныя назіральнікі ААН, якія працавалі ва Ўкраіне да 2 красавіка ўключна, адзначылі ў сваёй справаздачы махінацыі з рэфэрэндумам у Крыме і пасьлядоўнае распальваньне нянавісьці з боку расейскай прапаганды пры адначаснай адсутнасьці пагрозы для расейцаў[9]. 15 красавіка Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла закон аб зьмене праўнага стану Крыму, у тым ліку Севастопалю, на захоплены ў выніку ўзброенага нападу Расеі[10].
Remove ads
Насельніцтва
Колькасьць
- расейцы — 71,6%
- украінцы — 22,4%
- беларусы — 1,6%
- татары — 0,7%
- крымскія татары — 0,5%
- армяне — 0,3%
- габрэі — 0,3%
- малдаване — 0,2%
- азэрбайджанцы — 0,2%
Мова
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads