Вісконсін
штат ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вісконсін (па-ангельску: Wisconsin, вымаўл. [wɪskɒnsɨn]) — штат ЗША, які знаходзіцца на поўначы цэнтральнай частцы краіны. Мяжуе зь Мінэсотай на захадзе, Аёвай на паўднёвым захадзе, Іліноем на поўдні, возерам Мічыган на ўсходзе, Верхнім Мічыганам на паўночным усходзе і Верхнім возерам на поўначы. Сталіца штату — Мэдысан, найбольшае места — Мілўокі. У склад штату ўваходзяць 72 акругі.
Remove ads
Этымалёгія
Штат названы паводле ракі Вісконсін. Хоць дакладная этымалёгія гэтай назвы невядомая, лічыцца, што яна прыйшла ў ангельскую мову праз францускую інтэрпрэтацыю індзейскай назвы. Хутчэй за ўсё, французы запісалі як Ouisconsin слова міскасінсін з мовы аджбыўэ, якое азначае «месца чырвонага каменя». Аднак магчыма, што назва пайшла ад словаў «сход вод» або «вялікая скала».
Насельніцтва
Паводле ацэнкі 2010 году ў штаце пражывае 5 686 986 чалавек[2].
Склад насельніцтва паводле этнічнага паходжаньня: немцы — 42,6 %, ірляндцы — 10,9 %, палякі — 9,3 %, нарвэжцы — 8,5 %, ангельцы — 6,5 %, італьянцы — 6,1 %[3].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads