Італьянцы

нацыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Італьянцы
Remove ads

Італьянцы (па-італьянску: italiani) — народ раманскай моўнай групы, асноўнае насельніцтва Італіі. Агульная колькасьць — 75—80 млн (2008). У Італіі пражывае 60 000 000 італьянцаў. Італьянскія меншасьці пражываюць у ЗША (8,5—15 млн), Аргентыне (1 350 000), у Францыі (1,1 млн), Харватыі (19 тыс.), Манака (16%), Сан-Марына (19%), Славеніі (0,1%), Бэльгіі (0,5%), Нямеччыне (500 тыс.) Вялікая частка насельніцтва Італіі — каталікі, хоць у апошні час расьце колькасьць атэістаў. У гісторыі каталіцызм гуляў вельмі вялікую ролю для італьянцаў, паколькі тут знаходзіўся і знаходзіцца Папскі Пасад. У цэнтры Рыму размешчана міні-дзяржава — Ватыкан, цэнтар каталіцкай царквы. Мова — італьянская. Дакладную колькасьць італьянцаў і асоб італьянскага паходжаньня падлічыць цяжка.

Хуткія факты Агульная колькасьць, Рэгіёны пражываньня ...
Remove ads
Remove ads

Мова

Італьянская мова адносіцца да раманскай моўнай групы індаэўрапейскай сям’і. Мае дыялекты, прыкметна адрозніваюцца адзін ад аднаго. Найбуйнейшыя: тасканскі (на яго аснове створаная літаратурная мова), нэапалітанскі (на ім гучаць вельмі многія сусветна вядомыя італьянскія песьні), вэнэцыянскі, сыцылійскі, лігурыйскі.

Граматыка італьянскай падобна на граматыку іншых раманскіх моваў, бліжэй за ўсё да яе стаяць сардынская і гішпанская. Асноўная лексыка — лацінская, але ёсьць запазычаньні з германскіх моваў. Першыя помнікі на італьянскай мове зьяўляюцца ў XIII стагодзьдзі. Творцам літаратурнай італьянскай мовы лічыцца Дантэ Аліг’еры.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads