Віталь Воўк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віта́ль Міха́йлавіч Воўк (нар. 1962, Каленкавічы, Гомельская вобласьць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусі.

Хуткія факты Міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусі, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў у Каленкавічах сярэднюю школу №3. У 1984 року скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці «аўтамабілі і трактары».

У 1984—2001 роках працаваў на розных пасадах на Менскім аўтамабільным заводзе, а затым — Менскім заводзе колавых цягачоў. У 2001—2006 роках зьяўляўся генэральным дырэктарам ТАА «Юкола-Сэрвіс» і ТАА «Юкола Мотарс». У 2006—2010 роках — намесьнік генэральнага дырэктара вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Менскі завод колавых цягачоў» па камэрцыйных пытаньнях.

У 2009 року скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусі, атрымаўшы спэцыяльнасьць «дзяржаўнае кіраваньне нацыянальнай эканомікай».

З 2010 па 2011 год Віталь Воўк зьяўляўся генэральным дырэктарам сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Волат-Санцзян(be)». З кастрычніка 2011[1] па сьнежань 2014 узначальваў ААТ «Менскі завод колавых цягачоў».

27 сьнежня 2014 прызначаны міністрам прамысловасьці Рэспублікі Беларусь. Зьняты з пасады 16 жніўня 2018 году за невыкананьне даручэньняў прэзыдэнта Беларусі па комплексным разьвіцьці Аршанскага раёну[2][3].

Remove ads

Узнагароды

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads