Павал Уцюпін
беларускі дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́вал Уладзі́меравіч Уцю́пін (17 сьнежня 1976 в. Папоўка, Харольскі раён, Прыморскі край, РСФСР, СССР) — беларускі эканаміст і дзяржаўны дзеяч.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сям’і Любові і Ўладзімера Ўцюпіных, што паходзілі з Кургана. Бацька быў ваенным, таму сям’я шмат пераяжджала па СССР, у выніку асеўшы ў Барысаве[1].
Вучыўся ў гімназіі ў Барысаве[1]. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт, эканаміст, магістар эканамічных навук; Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь, спэцыяліст у вобласьці міжнародных адносін.
Працаваў намесьнікам дырэктара па зьнешнеэканамічных сувязях малога прадпрыемства «Дубль В», начальнікам аддзелу зьнешнеэканамічных сувязяў вытворча-камэрцыйнай фірмы «УТВ», эканамістам плянава-эканамічнага аддзелу сумеснага прадпрыемства «ФрэБор» у горадзе Барысаве. Пасьля заканчэньня асьпірантуры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту быў дарадчыкам, галоўным дарадчыкам старшыні Магілёўскага аблвыканкаму.
З 2006 году займаў пасаду намесьніка генэральнага дырэктара па эканоміцы і фінансам адкрытага акцыянэрнага таварыства «Белшына».
У 2008 годзе Ўцюпін быў абраны чальцом Савета Рэспублікі ад Магілёўскай вобласьці[1].
У парадку пераводу пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада 2011 г. № 1494 прызначаны намесьнікам Міністра прамысловасьці Рэспублікі Беларусь.
Са студзеня 2017 году — намесьнік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. 18 жніўня 2018 году прызначаны Міністрам прамысловасьці Беларусі[2][3]. 20 ліпеня 2020 быў прызначаны амбасадарам Беларусі ў Казахстане[4]. Займаў гэтую пасаду да 14 студзеня 2025 году, калі быў прызначаны намеснікам Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь[5].
Remove ads
Сям’я
Маці Любоў Уцюпіна працавала настаўніцай малодшых клясаў. Мае малодшую сястру Крысьціна, якая працуе юрысконсультам[1].
У БДЭУ пазнаёміўся з будучай жонкай Александрынай, якая паходзіла з Новалукомля. У 2005 годзе пара ажанілася. Маюць дваіх дзяцей, старэйшай дачцэ Сафіі — 12 гадоў. Сыну Андрэю — 10 (2018)[1].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads