Віталь Скалабан
беларускі гісторык, літаратуразнаўца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віталь Уладзімеравіч Скалабан (5 жніўня 1947, вёска Шылавічы Слонімскага раёну — 20 жніўня 2011[1][2], Менск) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук.
У 1970 скончыў Ленінградзкі ўнівэрсытэт. 3 1972 працаваў у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя» рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі. У 1995—2000 намесьнік дырэктара, дарадца Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту дакумэнтазнаўства і архіўнай справы. З 2000 намесьнік дырэктара Нацыянальнага навукова-асьветнага цэнтру імя Ф. Скарыны, з 2002 навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь.
Дасьледаваў гісторыю беларускага нацыянальнага руху, культуры XIX — пачатку XX стагодзьдзяў, пытаньні архівазнаўства, краязнаўства і бібліяграфіі. Рэдактар-складальнік гістарычна-дакумэнтальнай хронікі «Памяць. Ляхавіцкі раён», выдадзенай у 1989. Адзін са складальнікаў бібліяграфічных дапаможнікаў. Аўтар шматлікіх артыкулаў. Суаўтар сцэнарыяў дакумэнтальна-мастацкіх тэлефільмаў.[3]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads