Шылавічы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шылавічы
Remove ads

Шы́лавічы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Навумкі. Цэнтар сельсавету Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2012 год — 764 чалавекі. Знаходзяцца за 20 км на захад ад Ваўкавыску, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Андрэевічы.

Хуткія факты

Шылавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны).

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Шылавічы ўпамінаюцца ў XVI стагодзьдзі. У розныя часы маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Крупскіх, Вольскіх, Весялоўскіх.

У 1600 годзе Крыштап Вольскі фундаваў у Шылавічах касьцёл[2]. У 1642 годзе Крыштап і Аляксандра Весялоўскія перадалі мястэчка Гарадзенскаму кляштару брыгітак.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Шылавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні. На 1836 год у духоўным мястэчку было 13 двароў, дзеяў касьцёл. На 1914 год Шылавічы мелі статус сяла, тут было 36 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Шылавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шылавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Шылавічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Шылавічы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету. На 1 студзеня 2004 году тут было 240 двароў. У 2000-я гады Шылавічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1836 год — 92 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1914 год — 201 чал.; 1999 год — 742 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 746 чал.[4]; 1 студзеня 2004 году — 746 чал.; 2010 год — 656 чал.; 2012 год — 764 чал.

Інфраструктура

У Шылавічах працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Эканоміка

Цэнтар прыватнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Шылавічы-Агра».

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1600)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads