Віталіян (папа рымскі)

папа рымскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Віталіян (папа рымскі)
Remove ads

Віталіян (па-лацінску: Vitalianus PP.; ?, Сэньні27 студзеня 672, Рым) — папа рымскі з 30 ліпеня 657 году па 27 студзеня 672 году. Пасьля свайго абраньня з мэтай пераадоленьня вучэньня монафэлітаў вырашыў аднавіць сувязь з Канстантынопалем шляхам усталяваньня сяброўскіх адносінаў зь бізантыйскім імпэратарам Канстантам II. Таму ён паслаў лісты аб сваім абраньні імпэратару і патрыярху Канстантынопальскаму Пятру. У адказ імпэратар пацьвердзіў прывілеі Рымскай царквы і падараваў папу Эвангельле, упрыгожанае золатам і каштоўнымі камянямі. Віталіян дэманстраваў прыхільнасьць да імпэратара, правёўшы зь ім у 663 годзе 12 дзён падчас ваеннай кампаніі бізантыйцаў супраць лянгабардаў.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads