Вітаўтас Ландсбергіс
летувіскі палітык, дзяржаўны і грамадзкі дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́таўтас Ла́ндсбэрґіс (па-летувіску: Vytautas Landsbergis; нар. 18 кастрычніка 1932, Коўна, Летува) — летувіскі палітык, дзяржаўны і грамадзкі дзяяч. Першы кіраўнік парлямэнту незалежнай Летувы пасьля ейнага выхаду з СССР (1990).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сям’і архітэктара Вітаўтаса Ландсбэргіса-Жамкальніса і лекаркі-акулісткі Оны Ябланскіце-Ландсбэргене.
У Коўне скончыў сярэднюю школу і музычную школу імя Юозаса Груодзіса. У 1950—1955 навучаўся ў Віленскай кансэрваторыі. Пасьля выкладаў у музычнай школе імя Мікалоюса Чурлёніса і ў Віленскім пэдагагічным унівэрсытэце, з 1974 — у кансэрваторыі.
У 1969 року абараніў дысэртацыю на званьне кандыдата мастацтвазнаўства пра кампазытарскую творчасьць Мікалоюса Чурлёніса. У 1994 абараніў доктарскую дысэртацыю.
У 1978—1990 выконваў абавязкі прафэсара Віленскай кансэрваторыі (цяпер Летувіская музычная акадэмія).
Remove ads
Палітычная дзейнасьць
У чэрвені 1988 абраны ў ініцыятыўную групу Саюдзісу. На ўстаноўчым сходзе арганізацыі 22—23 кастрычніка абраны ў Сойм і Раду Сойму. Зь лістапада 1988 па красавік 1990 — старшыня Рады Сойму Саюдзісу, з сьнежня 1991 — ганаровы старшыня.
У сакавіку 1989 абраны народным дэпутатам СССР. 11 сакавіка 1990 року пры ягоным актыўным удзеле Вярхоўны Савет Летувы ўхваліў дэклярацыю пра аднаўленьне незалежнасьці Летувы. Таго самаго дня Вітаўтас Ландсбэргіс быў абраны старшынёю Вярхоўнага Савету Летувы.
Старшыня Сэйму ў 1996—2000.
Адзін з заснавальнікаў (1993) і лідэр правай партыі «Зьвяз Айчыны» (Кансэрватары Летувы). Старшынёю партыі абіраўся (1993) і пераабіраўся (1995, 1998, 2000); з 2003 — старшыня палітычнага камітэту і сябра прэзыдыюму.
Remove ads
Творчасьць
Выдаў больш за 30 кніг. Першыя былі прысьвячаныя галоўным чынам творчасьці М. К. Чурлёніса — Pavasario sonata (1965), «Творчасьць Чурлёніса» (1975), Vainikas Čiurlioniui (1980) ды іншыя; укладальнік і рэдактар выданьняў музычных твораў Чурлёніса.
Пазьней выходзілі галоўным чынам кнігі публіцыстыкі і палітычных мэмуараў Atgavę viltį (1990), Laisvės byla (1992), Kryžkelė (1995), Sunki laisvė: 1991 m. ruduo — 1992 m. ruduo (2000), таксама палітычная аўтабіяграфія «Lūžis prie Baltijos» (1997).
Пад псэўданімам Jonas Žemkalnis выдаў дзьве кнігі вершаваных рэфлексій Intermezzo (1991) і Intermezzo non finito (2004).
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads