Мікалоюс Чурлёніс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікало́юс Кантанты́нас Чурлё́ніс (па-летувіску: Mikalojus Konstantinas Čiurlionis; 22 верасьня 1875, Араны — 10 красавіка 1911, Пусьцельнік-Мінскі, цяпер Польшча) — летувіскі мастак і кампазытар; пачынальнік прафэсійнай летувіскай музыкі, які пашырыў сваёй творчасьцю межы нацыянальнай і сусьветнай культуры.
Верш «Саната» на беларускую мову пераклаў Алесь Разанаў[1].
Remove ads
Музычная творчасьць
Аўтар першых летувіскіх сымфанічных паэмаў «У лесе» (1900—1901) і «Мора» (1903—1907), увэртуры «Кястуціс» (1902), кантаты для хору і сымфанічнага аркестру «De profundis» (1899), струннага квартэту, твораў для хору а капэла на тэксты псалмоў. Запісаў і апрацаваў звыш 60 летувіскіх народных песень. Склаў больш за 200 твораў для фартэпіяна (прэлюдыі, варыяцыі, «пэйзажы», творы для струннага квартэту і аргана).
Remove ads
Мастацкая творчасьць
Напісаў каля 300 твораў у духу мадэрна і ар нуво, якія ўтрымліваюць уплыў сымбалізму і элемэнты народнага дэкаратыўна-дастасоўнага мастацтва, цытаты і рэмінісцэнцыі зь японскай, эгіпецкай, індыйскай культур і імкненьне да сынтэзу мастацтваў і пошукаў аналёгіяў паміж музыкай і выяўленчым мастацтвам. Апошняй тым больш адбілася ў такіх творах, як «Саната сонца», «Саната вясны» (1907), «Саната мора», «Саната зорак» (1908). Ствараў сымбалічна-абагульненыя творы, якія пераносяць назіральніка ў сьвет казкі (трыптых «Казка», цыкаль «Казка каралёў»; 1907), космаганічных і астральных мітаў (цыклі «Стварэньне сусьвету», 1904—1906, «Знакі Задыяку», 1907), народных уяўленьняў (цыклі «Вясна», «Зіма», 1907; «Жамайскія крыжы», «1909»).

Вялікая колькасьць твораў былі згубленыя, некаторыя месьцяцца ў Ковенскім мастацкім музэі імя Чурлёніса.
Карціны-санаты
- Саната сонца. Скерца
- Саната вясны. Андантэ
- Саната лета. Скерца
- Саната вясны. Фінале
- Саната пірамід. Алегра
- Саната зорак. Алегра
Сюжэтныя карціны
- Былое
- Вестка
- Вясковыя могілкі
- Ляціць чорнае ліха
- Туга
- Мой шлях
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads