Вітус Бэрынг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вітус Ёнасэн Бэрынг (па-дацку: Vitus Jonassen Bering; таксама Іван Іванавіч Берынгаў; 12 жніўня 1681, Горсэнс, Данія — 19 сьнежня 1741, Востраў Берынга, Расея) — мараплавец, афіцэр расейскага флёту, капітан-камандор. Па паходжаньні датчанін.
У 1725—1730 і 1733—1741 кіраваў Першай і Другой Камчацкай экспэдыцыямі. Прайшоў па пралівах паміж Чукоткай і Аляскай (пасьля Бэрынгаў праліў), дасягнуў Паўночнай Амэрыкі і адкрыў шэраг астравоў Алеўцкай грады.
Імем Бэрынга названы востраў, праліў і мора на поўначы Ціхага акіяна, а таксама Камандорскія астравы. У археалёгіі паўночна-ўсходнюю частку Сыбіры, Чукотку і Аляску (якія, як цяпер лічыцца, злучаліся раней палоскай сушы) часта называюць агульным тэрмінам Берынгія.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Вітус Бэрынг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads