Вітэнбэрг

места ў Саксоніі-Ангальт (Нямеччына) From Wikipedia, the free encyclopedia

Вітэнбэрг
Remove ads

Вітэнбэрг (Лютэрштат; па-нямецку: Lutherstadt Wittenberg) — акруговы горад (ням. Kreisstadt) у Нямеччыне, Саксонія-Ангальт, на Эльбе. Разьмешчаны за 100 км ад Бэрліну, іза 70 км ад Ляйпцыгу. У XVI стагодзьдзі зьяўляўся буйным цэнтрам культурнага і палітычнага жыцьця Нямеччыны, адыграў прыкметную ролю ў пачатку Рэфармацыі, зьяўляўся месцам дзейнасьці Мартына Лютэра, Філіпа Мэлянхтона і Люкаса Кранаха, а таксама сям’і вядомых сярэднявечных юрыстаў Карпцовых. Мясцовыя славутасьці Лютэргаўс, Мэлянхтонгаўс і Замкавая царква (па-нямецку: Schlosskirche) ўнесены ў сьпіс сусьветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО. Зьяўляўся цэнтрам княства Саксон-Вітэнбэрскага, у XVI стагодзьдзі ў Вітэнбэргу знаходзілася рэзыдэнцыя курфюрста Саксонскага. Паводле зьвестак на 1991 год у горадзе налічвалася 49,2 тысяс жыхароў. У месьце працуюць хімічная, гумовая, электратэхнічная прамысловасьць. Таксама маецца ўнівэрсытэт. Упершыню згадваецца ў 1180.

Хуткія факты
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads