Беларускае генэрал-губэрнатарства

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Беларускае генэрал-губэрнатарства, Віцебскае і Магілёўскае генэрал-губэрнатарства, Віцебскае генэрал-губэрнатарствагенэрал-губэрнатарства ў складзе Расейскай імпэрыі.

Віцебскае генэрал-губэрнатарства ўтворанае ў 1801 пасьля падзелу Беларускай губэрні на дзьве і ўлучала Магілёўскую і Віцебскую губэрні. Цэнтар — Віцебск. З 27 лютага 1802 року афіцыйна завецца «Віцебскае і Магілёўскае генэрал-губэрнатарства».

У 1823 року генэрал-губэрнатарства рэарганізаванае, у ягоны склад улучаныя чатыры губэрні — Віцебская, Магілёўская, Смаленская і Калуская. Генэрал-губэрнатарства атрымала назву «Віцебскае, Смаленскае і Магілёўскае» з цэнтрам у Віцебску. 8 студзеня 1831 са складу генэрал-губэрнатарства вылучаная Калуская губэрня і ўлучаная Менская. У сувязі з паўстаньнем у Менскай губэрні 8 красавіка 1831 прызначаны ваенны губэрнатар, і генэрал-губэрнатарства да ліквідацыі ў 1856 улучала 3 губэрні: Віцебскую, Магілёўскую і Менскую.

Remove ads

Генэрал-губэрнатары

  • 1801 — студзень 1803 Аляксандар Рымскі-Корсакаў
  • 1803—1806 Іван Міхельсон
  • 1806—1811 вакансыя
  • 1811—1822 Аляксандар Вюртэмберскі
  • 1823 — 10 траўня 1836 Мікалай Хаванскі
  • 10 траўня 1836—1845 Пётар Д’якаў
  • 1845-29 траўня 1853 Андрэй Галіцын
  • 2 чэрвеня 1853—1855 Павал Ігнацьеў
  • 1855 — 17 лютага 1856 Міхаіл Урусаў

Пскоўскія і магілёўскія генэрал-губэрнатары

У пэрыяд ад далучэньня ўсходняй Беларусі да Расейскай імпэрыі ў 1772 року (пасьля першага падзела Рэчы Паспалітай) да ўтварэньня Беларускай губэрні на прыкладна той самай тэрыторыі (Магілёўская і Пскоўская губэрні) існавала Пскоўскае і Магілёўскае намесьніцтва на чале з:

  • 1773 — люты 1782 Захар Чарнышоў
  • 1782—1796 Пётар Пасэк[1]
Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads