Віцебская абласная філярмонія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

ДКУ «Ві́цебская абласна́я філярмо́нія» — дзяржаўная канцэртная ўстанова Ўпраўленьня культуры Віцебскага аблвыканкама. Філярмонія створана ў 1989 годзе на аснове гастрольна-канцэртнага аддзяленьня Беларускае дзяржаўнае філярмоніі ў Віцебску. Разьмешчана на плошчы Леніна ў будынку былога Палаца культуры ўправы бытавога абслугоўваньня насельніцтва (вул. Леніна, 69). У 2005 годзе праведзена рэканструкцыя будынка. У чэрвені 2007 году тут усталяваны нямецкі духавы арган.

Хуткія факты Скарот, Папярэднік ...

У склад Віцебскай абласной філярмоніі ўваходзяць

  • актэт балалаек «Віцебскія віртуозы»,
  • ансамбль танца, музыкі і песьні «Талака»,
  • камэрны аркестар,
  • інструмэнтальны дуэт салістаў «Расіца»,
  • салісты-вакалісты,
  • салісты-інструмэнталісты,
  • акампаніятар-канцэртмайстар,
  • вядучыя.
Remove ads

Будынак

Будынак для Палаца культуры ўправы бытавога абслугоўваньня насельніцтва пабудаваны на месцы гарадзкога тэатра ў 1957 годзе (арх. А. Ефрамёнак) на аснове тыпавога праекту клюбу. Архітэктура будынка мае клясычны выгляд. Галоўны выгляд вылучаны 6-калённым порцікам карынцкага ордэра з франтонам. Па галоўнай восі разьмешчаная сьвятліца, людзкая і глядзельная заля на 450 месцаў. У тарцовых частках знаходзяцца памяшканьні для клюбнай работы.

Remove ads

Дырэктары

  • Алена Міхайлаўна Падаляк

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads