Віцебская транспартная пракуратура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віцебская транспартная пракуратура[1] — дзяржаўная земская ўправа ў Віцебскае вобласьці. Акруга дзейнасьці — Віцебская вобласьць.
Вышэйшая ўстанова — Пракуратура Віцебскае вобласьці.
Пракуратура знаходзіцца ў месцы: 210001 г. Віцебск, вул. 5-я Сьвердлава, 4.
Галава пракуратуры (па стане на 1 студзеня 2022 году) — транспартны пракурат Шыёнак Канстанцін Вітальевіч[a] і мае званьне старшы раднік юстыцыі.
Remove ads
Назва
Назва ўправы мае адрозьненьне ад правапісу:
Сьцяг | Правапіс | Назва |
![]() |
Тарашкевіца | Віцебская транспартная пракуратура |
![]() |
Наркамаўка | Віцебская транспартная пракуратура |
Дзейнасьць
Транспартная пракуратура назірае за выкананьнем права на беларускае чыгунцы. Галоўныя веды аб правапарушэньнях бяруцца з транспартнае міліцыі (аддзел унутраных спраў на транспарце). Сьледзтва аб злачынствах вядзе мясцовы аддзел сьледчага камітэту Беларусі. Па асобных карных справах могуць весьці карную справу КДБ і ДПК, а потым перадаць пракуратуры для далейшае перадачы карнае справы ў суд.
Права
У адпаведнасьці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь" ад 8 траўня 2007 г. №220-З задачамі пракуратуры зьяўляюцца[2]:
- забесьпячэньне вяршэнства права, законнасьці й правапарадку,
- абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і грамадаў, а таксама грамадзкіх і дзяржаўных інтарэсаў.
У мэтах выкананьня гэтых задач пракуратура ажыцьцяўляе нагляд за:
дакладным і аднастайным выкананьнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных прававых актаў дзяржаўнымі органамі кіраваньня і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовымі прадстаўнічымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадзкімі абьяднаньнямі, рэлігійнымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі і іншымі грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
выкананьнем заканадаўства пры ажыцьцяўленьні апэратыўна-вышуковае дзейнасьці;
выкананьнем закона падчас дасудовае вытворчасьці, пры вытворчасьці папярэдняга сьледзтва і дазнаньні;
адпаведнасьцю закону судовых пастаноў, а таксама за выкананьнем заканадаўства пры іх выкананьні;
выкананьнем заканадаўства пры выкананьні пакараньня і іншых мер карнае адказнасьці, а таксама мер прымусовага характару.
Пракуратура павінна правіць праваахоўнаю дзейнасьцю дзяржаўных органаў, якія ажыцьцяўляюць барацьбу са злачыннасьцю і карупцыяю, а таксама дзейнасьць па барацьбе са злачыннасьцю іншых арганізацыяў, якія ўдзельнічаюць у барацьбе са злачыннасьцю, дзейнасьць па папярэджаньню правапарушэньняў.
Пракуратура праводзіць папярэдняе сьледзтва ў выпадках, прадугледжаных Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Пракуроры прымаюць удзел у разглядзе судамі грамадзянскіх спраў, спраў, зьвязаных з ажыцьцяўленьнем прадпрымальніцкае і іншай гаспадарчае (эканамічнае) дзейнасьці, падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачаньне па карных справах, удзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе.
Сьпіс законаў
Пракуратура дзейнічае ў адпаведнасьці з наступнымі законамі:
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads