Вішня

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вішня
Remove ads

Ві́шня (па-лацінску: Cerasus) — расьліна падроду Вішня роду сьліва.

Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...
Remove ads

Батанічнае апісаньне

Thumb
Вішня кіслая. Батанічнае аздабленьне кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887
Thumb
Кветкі вішні
Thumb
Амброджыё дэ Прэдыс. «Партрэт дзяўчынкі з вішнямі» (Мэтраполітэн)
Thumb
Плады вішні

Дрэва вышынёй да 10-20 м.
Лісьце чаргаванае.
Кветкі найчасьцей белыя, зьвісаюць парасончыкамі.
Плод — касьцянка, сьветла- або цёмна-чырвонага, амаль чорнага колеру; утрымлівае цукры, арганічныя кіслоты, дубільныя рэчывы, вітаміны.
Костка круглая, гладкая.

Remove ads

Віды

  • Вішня звычайная — дрэва, парасткі якога растуць з карэньня; лісьце зусім голае, чаранкі лісьця без залозак.
  • Вішня стэпавая — невысокі куст; усе часткі драбней, чым у вішні звычайнай; сустракаецца як дзікая расьліна ў Паўднёвай і Сярэдняй Расеі.
  • Чарэшня — дрэва без карэнных парасткаў; лісьце зьнізу зьлёгку пушыстае; чаранкі лісьця ў аснове пласьцінкі забясьпечаны двума залозкамі.
  • Сакура
Remove ads

Культывацыя

Вішня — вельмі пашыраная пладовая культура, якая вызначаецца скарасьпеласьцю й штогадовым плоданашэньнем. З амаль 150 відаў падроду вішні ў стварэньні культурных сартоў выкарыстоўваліся галоўным чынам вішня кіслая й стэпавая. Пры гэтым першая ў дзікім стане не выяўлена й, як лічаць, зьяўляецца вынікам натуральнай гібрыдызацыі вішні стэпавай з чарэшняю.

На Беларусі расьце 6 відаў. Найбольшае гаспадарчае значэньне маюць вішня звычайная, ці кіслая, якая вырошчваецца па ўсёй тэрыторыі краіны, і чарэшня, якая ў большай ступені прымеркавана да паўднёвых рэгіёнаў. Пачынаюць плоданасіць на 3-4-ы год, пэрыяд гаспадарчага выкарыстаньня да 12-15 гадоў. Плады высьпяваюць пераважна ў ліпені. Выведзены сарты, якія адрозьніваюцца павышанай зімаўстойлівасьцю й плоднасьцю.

Вонкавыя спасылкі

Вішнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads