ГОГ Гудмэ

дацкі гандбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

ГОГ Гудмэ
Remove ads

«ГОГ» (па-дацку: GOG Håndbold) — дацкі гандбольны клюб з Гудмэ. Выступае ў Дацкай мужчынскай лізе. Свае хатнія матчы ладзіць на арэне Гудмэ-Галернэ.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Клюб быў заснаваны 1 траўня 1973 году ў выніку аб’яднаньня трох мясцовых клюбаў. У 1987 годзе ГОГ упершыню прабіўся ў найвышэйшы дывізіён дацкага першынства, а ўжо ў 1992 годзе каманда сьвяткавала перамогу ў гэтым дывізіёне. У 2005 годзе ГОГ і «Свэнбарг» аб’ядналіся. Клюб яшчэ раз стаў чэмпіёнам Даніі ў сэзоне 2006—2007 гадоў. У 2009 годзе жаночая каманда была аддзеленая ад клюбу і ўтварыла ўласны клюб «Одэнсэ». 26 студзеня 2010 году ГОГ быў абвешчаны банкрутам і паніжаны да другога дывізіёну[1]. У сакавіку 2010 году клюб быў адноўлены. Новым генэральным дырэктарам стаў Каспэр Ёргенсэн, а старшынём каманды быў прызначаны Гэмінг Ван. Клюб даволі хутка вярнуўся ў найвышэйшы дывізіён, пачаўшы спаборнічаць на найвышэйшым узроўні ў 2013 годзе. У 2022 годзе клюб стаў чэмпіёнам Даніі, пры гэтым каманда ня толькі стала найлепшай у рэгулярных сэзоне, але і перамагла ў плэй-оф, толькі на адзіны гол апярэдзіўшы «Ольбарг».

Remove ads

Дасягненьні

Нацыянальныя

  • Дацкая ліга:
    • 1: 1992, 1995, 1996, 1998, 2000, 2004, 2007, 2022, 2023
  • Кубак Даніі:
    • 1: 1990, 1991, 1992, 1995, 1996, 1997, 2002, 2003, 2005, 2019, 2022, 2023
  • Супэркубак Даніі:
    • 1: 2023

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads