ГП-25
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
ҐП-25 «Вогнішча» (па-расейску: ГП-25 «Костёр»); Індэкс ГРАУ — 6Г15) — аднанабойны 40-мм падрульны ґранатамёт, прызначаны для зьнішчэньня жывое сілы й браняванай тэхнікі. Ґранатамёт ужываецца ў комплексе з 7,62-мм і 5,45-мм аўтаматамі (АКМ, АК-74, АК-12). Адносіцца да падрульных дульна-набойных наразных сыстэмаў.
Remove ads
Распрацоўка

Вайна ў Віетнаме дазволіла Савецкаму Саюзу атрымаць у якасьці трафэяў новую амэрыканскую зброю, у ліку якіх быў і новы падрульны ґранатамёт M203. У 1972 годзе была пачатая распрацоўка новага ґранатамёта, якая вялася ў Канструктарскім бюро прыборабудаваньня пад кіраўніцтвам Валерыя Целеша, дзе ўжо мелі досьвет у распрацоўцы падрульных ґранатамётаў у якасьці ОКГ-40. ҐП-25 распрацоўваўся для накрыцьця навясным агнём адлегласьцяў ад 50 да 400 мэтраў, то бок адлегласьцяў, на якіх ня могуць выкарыстоўвацца ручныя ґранаты і мінамёты.
Remove ads
Сыстэма
Ґранатамёт ҐП-25 канструктыўна складаецца з трох часткаў: сталёвага ствала з кранштэйнам і прыцэлам, казёньніка и запальнага мэханізму, сабранага ў асобным корпусе. Для пераноскі ў паходным становішчы ґранатамёт разьбіраецца на дзьве часткі: адну складае руля, іншую — сабраныя разам казёньнік і корпус запальнага мэханізу. Руля мае даўжыню 120 мм (каля 5 калібраў ґранатамёта), у яго канале зроблена 12 шрубавых нарэзаў правага кручэньня. Стрэл, укладзены ў рулю, утрымліваецца ў ім падспружыненым фіксатарам.
Пры неабходнасьці стрэл можна выняць са ствала з дапамогаю экстрактара — асаблівага стрыжня з клявішаю пад палец. Кранштэйн з агароджаю служыць для мацаваньня ґранатамёта на зброе — ён усталёўваецца на цаўё аўтамата, а яго зашчапка фіксуе становішча ҐП-25 пад ствалом. Наперадзе кранштэйн мае спружынны амартызатар.
Запальны мэханізм — саманапяцны, курковага тыпу. Пры націску на прамалінейна рухаючыйся спуск той сваім зачэпам адцягвае назад цынгель, сьціскаючы баявую спружыну. Пры далейшым адводзе спуску назад цынгель зрываецца з зачэпу. Паварочваючыся, ён пасылае наперад шарнірна зьвязаны зь ім ударнік, які разьбівае капсуль стрэлу. Зь левага боку корпуса разьмешчаны сьцяжок засьцерагальніка на два становішча, адмысловая сыстэма рычагоў блякуе цынгель пры няправільным далучэньні ҐП-25 да аўтамату. Для зручнасьці стральбы да корпуса запальнага мэханізму мацуецца плястыкавая пустацелая пісталетная дзяржальня.
Прыцэльныя прыстасаваньні разьлічаныя на стральбу пасрэднаю альбо непасрэднаю наводкаю. Яны ўстаноўленыя на левай сьценцы кранштэйна, тут жа нанесеная дыстанцыйная шкала ў выглядзе дугі зь дзяленьнямі. Для непасрэднае наводкі ёсьць адкідны цалік і рухомая мушка. Пры ўсталёўцы прыцэла на адлегласьць асаблівы кулачок некалькі ссоўвае корпус мушкі ў бок: такім чынам ўводзіцца папраўка на адхіленьне ґранаты. Пасрэдная наводка ажыцьцяўляецца: па кірунку — з дапамогаю цаліка й мушкі, па адлегласьці — з дапамогаю дыстанцыйнае шкалы й адвеса, падвешанага на восі прыцэла (мэтад «квадранцэ»). Пасрэдная наводка ажыцьцяўляецца пры навясной стральбе. Максымальная прыцэльная далёкасьць як насьцільнае, так і навясное стральбы складае 400 м, мінімальная далёкасьць навясное стральбы — 150—200 м. На адлегласьці 400 м сярэднія адхіленьні кропак трапленьня ґранатаў складаюць: па адлегласьці — 6,6 м, па фронце — 3 м.
Remove ads
Краіны-эксплюатанты
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads