ГП-34
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
ҐП-34 (Азначнік ГРАК — 6Г34) — 40-мм падрульны гранатамёт, распрацаваны канструктарскім бюро «Іжэўскага машынабудаўнічага завода».
Remove ads
Гісторыя
Падрульны ґранатамёт ҐП-34 быў распрацаваны на ґрунце вайсковага ґранатамёта ҐП-30 «Абутак» ў пачатку 2000-х гадоў у канструктарскім бюро «Іжмаш». Кіраваў ґрупаю распрацоўшчыкаў галоўны канструктар па пальнай зброі Мікалай Безбародаў. Новы ґранатамёт (дарэчы першы і адзіны, распрацаваны на Іжмаш) распрацаваны як канкурэнт тульскаму ҐП-30М «Абутак» і прызначаны для ўстаноўкі на аўтаматах калібраў 5,45, 5,56 і 7,62 мм вытворчасьці Канцэрна «Калашнікаў»: АК-47, АК-74 (АКС-74), АК-74М, АКМ (АКМС), АК-101, АК-103, АК-107, АК-108, АН-94, АЕК-971 і АК-12.
40 мм падрульны ґранатамёт ҐП-34 вырабляецца ў Іжэўску на ААТ «Канцэрн" Калашнікаў "». Стаіць на ўзбраеньні ЎС і МУС Расейскае Фэдэрацыі, пастаўляецца на экспарт.
Remove ads
Апісаньне
ҐП-34 канструктыўна паўтарае свайго папярэдніка - ҐП-30, прынятага на ўзбраеньне ў 1989 годзе. Мадэрнізацыя ґранатамёта была ажыцьцёўлена каб павысіць надзейнасьць і бясьпеку канструкцыі. Так, дзякуючы зьменам, занесеным у запальны мэханізм, была ліквідаваная магчымасьць збояў. Палепшаны экстрактар ґранатаў (забясьпечвае надзейную працу пры забруджваньні і экстрэмальных тэмпэратурах), акрамя таго, уведзены дадатковы мэханізм, які забясьпечвае бясьпеку пры зараджаньні (ня тое) ґранаты. Унесеныя зьмены ў прыцэльныя прыстасаваньні: быў уведзены мэханізм паправак на дэрывацыі, а сам прыцэл разьмешчаны з правага боку. Для старльбы з ҐП-34 выкарыстоўваюцца 40 мм ґранаты (стрэлы) рознага прызначэньня. Асноўнымі боепрыпасамі зьяўляюцца САГ-25 и САҐ-25М з аскепкавымі ґранатамі; САҐ-25П и САҐ-25ПМ з аскепкавымі «падскокваючымі» ґранатамі.
Remove ads
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads