Гаага

места ў Паўднёвай Галяндыі (Нідэрлянды) From Wikipedia, the free encyclopedia

Гаага
Remove ads

Гаа́га (па-нідэрляндзку: Den Haag / 's-Gravenhage, [dɛnˈɦaˑχ] / [ˈsχraˑvə(n)ˌɦaˑɣə]) — трэцяе паводле велічыні места Нідэрляндаў з колькасьцю насельніцтва 566 221 чалавек (на 22 лістапада 2024 году).

Хуткія факты
Thumb
Муніцыпалітэт Гаага на мапе Нідэрляндаў

Гаага зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Паўднёвая Галяндыя і муніцыпалітэтам. У гэтым месьце разьмяшчаецца ўрад і парлямэнт краіны, а таксама рэзыдэнцыя манарха. Хаця Гаага не зьяўляецца сталіцай дзяржавы, статус які належыць Амстэрдаму, места ўсё адно выконвае частку сталічных функцыяў. У прыватнасьці, большая частка амбасадаў і міністэрстваў знаходзяцца ў Гаазе. Таксама места зьяўляецца цэнтрам для шматлікіх міжнародных арганізацыяў і кампаніяў.

Remove ads

Гісторыя назвы

Мяркуецца, што назва месту пайшла ад выразу de Haag van de Graaf, што літаральна перакладаецца як «лес графа». У простай мове стала пашыранай назва Die Haghe ці Den Hag(h)e, аднак у афіцыйных дакумэнтах з XVII ст. выкарыстоўвалася назва 's-Gravenhage, якое лічылася больш мілагучным.

З 1990 году кіраўніцтва муніцыпалітэту стала пасьлядоўна выкарыстоўваць назву Den Haag замест 's-Gravenhage. Прычынамі сталі інтэнсіўная інтэрнацыяналізацыя места, а таксама жаданьне прывесьці імя зь іншамоўнымі назвамі (The Hague па-ангельску, La Haye па-француску, Den Haag па-нямецку, Haag па-нарвэску, па-швэдзку і па-дацку, L’Aia па-італійску й Гаага па-расейску, па-беларуску й па-ўкраінску).

Аднак ёсьць тэндэнцыя выкарыстаньня назвы 's-Gravenhage у афіцыйным справаводзтве менавіта муніцыпалітэту, а ня месту. Так, у пашпартах і ідэнтыфікацыйных картках жыхароў муніцыпалітэту пазначаецца такая назва.

Remove ads

Гісторыя

Гаага была заснаваная ў 1230 годзе, калі граф Галяндыі Флёрыс IV пабудаваў малы замак на месцы, дзе цяпер знаходзіцца места. Сёньня на гэтым месцы можна ўбачыць палацавы комплекс Бінэнхоф (па-нідэрляндзку: Binnenhof). У 1248 годзе граф Вільгельм II, які й стаў Рымскім каралём, пачаў будаваць больш новы замак на беразе возера сярод выдмаў, цяпер гэта «Прыдворная сажалка» (па-нідэрляндзку: Hofvijver). Пасьля сьмерці Вільгельму, ягоны сын Флёрыс V скончыў пабудову замку, ў 19-м ст. названнага Рыцарскае залай (па-нідэрляндзку: Ridderzaal), якая была аздобленая пазалочаным дахам і дзьвюма вежамі.

Remove ads

Геаграфія

У Гаазе налічваецца 8 раёнаў (stadsdelen), якія ў сваю чаргу падзеленыя на яшчэ меншыя «мікрараёны» (wijken).[1] У адрозьненьне ад Амстэрдаму і Ратэрдаму гарадзкія раёны ня маюць аніякіх палітычных функцыяў і ў іх рамках не праводзяцца выбары.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads